СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Стены в полметра, бойницы для ведения ближнего боя, щели для стрельбы из лука – Михайловская церковь-крепость поражает своей красотой и массивностью. Это один из самых ранних готических храмов, сохранившихся в Беларуси.
Церковь Святого Архангела Михаила в Сынковичах
В 1934 в судьбу Кулешова вошла женщина всей его жизни
Жизнь на улице Осавиахимовской
Духовная семинария в Гродно была основана 1 сентября 1990 г. благодаря инициативе и стараниям епископа Тадеуша Кондрусевича, апостольского администратора католиков в Беларуси.
Высшая духовная семинария в Гродно. История
ЗАО «Трастбанк» – универсальный банк, сотрудничающий как с корпоративными, так и с частными клиентами.
Трастбанк
'Экономическая газета» – старейшее издание Беларуси экономического профиля. Учредитель и издатель – ЗАО «Белбизнеспресс». Выходит дважды в неделю (по вторникам и пятницам) на русском языке тиражом 13 тысяч экземпляров.
Экономическая газета
Перечень партнеров и контакты.
Сотрудничество с Узбекистаном
Программа ТВ

Адраджэнне культу Еўфрасінні Полацкай

Адраджэнне культу  Еўфрасінні Полацкай

Рашэннем 17 студзеня 1990 года Полацкі выканкам дазволіў епархіяльнаму ўпраўленню распачаць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў жылых памяшканнях Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра пасля адсялення сямей. Таксама на тэрыторыі манастыра былі распачатыя работы па аднаўленню страчанай надбрамнай званіцы і ўзвядзенню паўднёвага крыла двухпавярховага манастырскага корпуса.

3 ліпеня 1990 года з Жыровіцкага манастыра ў Спас пераехалі 14 першых насельніц. 4 жніўня 1990 года Савет па справах рэлігіі пры Савеце Міністраў СССР зарэгістраваў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр. Манастырскаму комплексу была адведзена тэрыторыя ў адпаведнасці з межамі, вызначанымі праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы г. Полацка за выключэннем тэрыторый, занятых жылымі дамамі № 99 і 101 па вул. Фрунзе. 23 верасня 1991 года пад кіраўніцтвам ігуменні Еўфрасінні (Максімчук) у манастыр прыбыла другая група манашак (18 сясцёр). З гэтага моманту адраджэнне манастыра пачало набіраць хуткія тэмпы.

Да святкавання 1000-годдзя Полацка-Віцебскай епархіі ў 1992 годзе быў праведзены шэраг работ па добраўпарадкаванню тэрыторыі манастырскага комплексу: адноўлена надбрамная званіца, з былога келейнага корпуса па вуліцы Фрунзе 93 былі выселены жыхары і інш. З моманту аднаўлення дзейнасці манастырскага ансамбля за кароткі тэрмін былі адрамантаваны забруджаныя жылыя будынкі манастыра і непасрэдна храмы абіцелі. У 1990-я гады ўшанаванне Еўфрасінні Полацкай было адноўлена.

У 1997г. брэсцкі мастак-ювелір М.П. Кузьміч завяршыў работы па аднаўленні Еўфрасіннеўскага крыжа, якія былі распачаты з 1992 г. Крыж быў урачыста перанесены ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. 23 чэрвеня 2001 г. Крыж быў дастаўлены на некалькі дзён з Полацка ў Брэст. У кафедральным саборы, асвячоным у гонар прападобнага Сімяона Слупніка, крыж быў пакладзены ў т. зв. стаўратэку (футляр прастакутнай формы, абкладзены сярэбранымі лістамі з пазалочаным арнаментам), вырабленую М. Кузьмічом па ўласным праекце непасрэдна для захоўвання крыжа. Стаўратэка была аздоблена каштоўнымі камянямі і эмалевымі выявамі Труны Гасподняй, святых архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, прападобнай Еўфрасінні Полацкай, святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены. На сённяшні дзень адноўлены Крыж захоўваецца ў алтары Спаса-Праабражэнскай царквы і выносіцца вернікам для пакланення па нядзельных днях пасля заканчэння ранняй літургіі.

У 1998 г. Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру былі перададзены вярыгі прападобнай Еўфрасінні. Манастырская рэліквія ўяўляе сабой жалезныя ланцугі агульнай вагой 7 кг (адзін – вагой 5,5 кг, другі – 1,5 кг), якія былі вынайдзены ў 1991 г. і таемна захоўваліся да 1998 г. У дні святкавання 825-годдзя са дня спачыну Еўфрасінні Полацкай вярыгі былі пакладзены ў труну 1910 г., дзе былі змешчаны мошчы падчас іх падарожжа з Кіева ў Полацк, у Крыжа-Узвіжанскім саборы. У 2007 г., калі быў адноўлены сярэбраны саркафаг, у пакінутай дубовай труне былі ўладкаваны вярыгі Еўфрасінні Полацкай.

У памяць знаходжання мошчаў Еўфрасінні Полацкай ў 1941–1942 гг., Свята-Пакроўскаму кафедральнаму сабору г. Віцебска 6 лістапада 2007 г. была перададзена драўляная рака 1910 г. Да 100-годдзя пераносу мошчаў з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у лаўры была створана драўляная рака па ўзору труны, дзе захоўваліся мошчы прападобнай да іх пераносу ў 1910 г. Труна была таксама змешчана ў Свята-Пакроўскім саборы г. Віцебска.

У красавіку 1998 г. было здзейснена перапрананне і агляд мошчаў Еўфрасінні Полацкай. З гэтай нагоды была створана камісія ў складзе епіскапа полацкага і глыбоцкага Феадосія (з 2006 г. – узведзены ў сан архіепіскапа), ігумена Агапіта (Юркоў), настаяцельніцы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ігуменні Анфісы (Шавердзяевай) і некалькіх насельніцаў абіцелі. У выніку медыцынскага агляду мошчаў быў складзены акт, падпісаны ігуменам Агапітам (насельнік Адэскага Свята-Успенскага манастыра мае ўрачэбную кваліфікацыю вышэйшай катэгорыі). У акце была змешчана наступная інфармацыя: «Факт сохранения освященных останков преподобной игуменьи Евфросинии в их нынешнем… виде без всяких средств консервации на протяжении многих веков, при неоднократном перенесении с места на место и пребывании в самых разных климатических условиях, свидетельствует о том, что святые мощи находятся в хорошо сохранившемся состоянии нетления, несмотря на неблагоприятные внешние обстоятельства».

26–28 верасня 1998 г. Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Алексій ІІ (1990–2008 гг.), які разам з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам паклаў у падмурак новага манастырскага корпуса капсулу з закладной граматай. Па архітэктурна-мастацкім вырашэнні пабудаваны ў пачатку ХХІ ст. корпус, падобны да келейнага збудавання, якое далучаецца да надбрамнай званіцы з правага боку.

4 красавіка 2006 г. напярэдадні мерапрыемстываў, прымеркаваных да ўрачыстага святкавання дня памяці прападобнай 5 чэрвеня 2007 г., было здзейснена поўнае перапрананне мошчаў Еўфрасінні Полацкай. На мошчы было апранута новае манаскае адзенне, а таксама ўкладзены сярэбраныя параманд і крыж, якія былі перададзены прадстаўніком Маскоўскага Срэценскага манастыра архімандрытам Ціханам (Шаўкуновым). Мошчы прападобнай былі перакладзены на драўляную аснову, спецыяльна вырабленую ў Кіева-Пячэрскай лаўры і дасланае настаяцелем Кіеўскага Свята-Увядзенскага манастыра архімандрытам Даміянам (Давыдавым). Пасля здзяйснення працэдуры, святыня зноў была пакладзена ў былую драўляную труну ў разьбяной дубовай рацы.

У 2003 годзе М.П. Кузьміч распачаў работу па аднаўленню сярэбранай ракі па ўзоры страчанай падчас рэвізіі на дапамогу галадаючым Паволжа ў 1922 г. Запланаваны комплекс работ быў завершаны да 2007 г. 3 чэрвеня 2007 г. мошчы прападобнай былі яшчэ раз перапрануты і ўладкаваны ў новую кіпарысавую труну. 4 чэрвеня 2007 года труна была пакладзена ў сярэбраную раку, прывезеную ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр 29 мая 2007 года. Адзенне прападобнай (схіма, плат, покрыва, тэпцікі) было выраблена па замове Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра сёстрамі Брэсцкай Раство-Багародзічнай абіцелі. На мошчы прападобнай Еўфрасінні быў апрануты наперсны крыж, выкананы ў старажытнавізантыйскай тэхніцы перагародкавай эмалі мастаком-ювелірам А. Ермаловічам. У дзень памяці прападобнай Еўфрасінні (5 чэрвеня ) мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў) у прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, шматлікага духавенства і прыбыўшых у Спаса-Еўфрасіннеўскі паломнікаў здзейсніў асвячэнне ракі. На сённяшні дзень адноўленая рака прападобнай Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Крыжа-Узвіжанскага сабора, каля алтара.

З 1994 года, напярэдадні дня памяці прападобнай Еўфрасінні, мошчы пераносілі з храма Спаса ў Крыжа-Узвіжанскі сабор. Непасрэдна ў дзень свята, 5 чэрвеня, пасля набажэнства хрэсным ходам іх вярталі назад. Такая цэрымонія праводзілася ў перыяд з 1994 да 2006 года. З 27 снежня 2006 года ў сувязі з распачатымі рэстаўрацыйнымі работамі ў Спаса-Праабражэнскай царкве Крыжа-Узвіжанскі сабор стаў месцам знаходжання мошчаў прападобнай Еўфрасінні. У 2007 года Св. Сінод Беларускай праваслаўнай царквы пастанавіў штогод 6 чэрвеня здзяйсняць святкаванне ў гонар пераносу мошчаў прападобнай Еўфрасінні.

24 красавіка – 4 чэрвеня 2010 г. адбыўся хрэсны ход з Крыжам прападобнай Еўфрасінні па цэнтрам Беларускай Праваслаўнай царквы з нагоды святкавання 100-годдзя перанясення мошчаў святой. 3 чэрвеня 2010 г. у горадзе Полацку на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Гагарына быў усталяваны і асвячоны памятны знак у гонар 100-годдзя перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Памятны знак пазначыў месца сустрэчы святыні ў горадзе ў 1910 г. 4-6 чэрвеня 2010 г. адбылося правядзенне юбілейных урачыстасцей, прысвечаных 100-годдзю перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні з Кіева ў Полацк. Да Свята-Еўфрасіннеўскіх урачыстысцей 2010 г. была завершана работа па аднаўленню манастырскіх святынь, страчаных падчас савецкага перыяду.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ