СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Еще несколько десятилетий назад законодательница стиля Коко Шанель начала распространять моду на загар. На сегодня быть загорелым в любую пору года может помочь огромный выбор средств и методов. Остается дело за немногим – выбрать то, что понравилось, в хорошем салоне.
Солярий или бронзирование?
2-й городской противотуберкулезный диспансер обслуживает Фрунзенский, Ленинский, Партизанский и Заводской районы г. Минска.
2-й городской противотуберкулезный диспансер г.Минска
В Х веке княгиня Ольга приняла крещение.
История Белорусской католической церкви
Вместе с фотоохотником и исследователем Константином Рыжевичем отправляемся в путешествие по удивительному миру дикой природы Беларуси. На этот раз путешествуем по Брестской области неподалеку от Лунинца, в деревне Галый Бор, а также по Несвижскому замку в Минской области в городе Несвиж.
Галый Бор и Несвижский замок
Оказывается, вареную колбасу изготавливают из просоленного фарша. Массу варят при 80 градусах. Но это далеко не все технологические хитрости и преимы.
Как делают вареную колбасу?
Денис G 94 — белорусский рэпер.
Рэпер Денис G 94 о битмейкинге, рэпе и пении
Программа ТВ

Залежныя сяляне

Залежныя сяляне

Сяляне з’ўляліся самым шматлікім саслоўем ВКЛ. Дакументы 14 – першай паловы 16 стагоддзяў сведчаць аб тым, што іх называлі «людзі», «смерды», «мужыкі», «падданыя», «хлопы». Халопы і падданыя сталі асноўнымі у 17-18 стагоддзях. У Жамойці ў 13-16 ст. - «коймінцы», «лаўкінінкі», «велдамы».

Паводле аднаго з самых старажытных помнікаў права на землях усходніх славян − «Рускай праўды», свабоднае насельніцтва мела назву «людзі», або «людзіны». Непазбежным вынікам з’яўлення буйнога землеўладання было ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Некаторыя свабодныя абшчыннікі - смерды - паступова траплялі ў залежнасць ад дзяржавы, а потым і ад феадалаў.

Смерды – катэгорыя насельніцтва старажытных гарадоў, сяляне, земляробы ІХ – ХІV стагоддзяў. Першапачаткова былі свабоднымі, але з развіццём памешчыцкай сістэмы паступова сталі прыгоннымі.

Смерды мелі свае землі і вялі на іх гаспадарку, павінны былі плаціць налогі князю і адбываць натуральныя павіннасці. У адрозненні ад звычайных сялян-абшчыннікаў, смерды жылі ў сёлах. Вайсковая павіннасць смердаў складалася ў асабістым удзеле ў пешым войску ці ў пастаўцы коней для коннага войска.

Тэрмін “асмердзіць” азначаў захоп насялення суседняга княства ў час княжацкіх міжусобных войн. Крыху пазней слова “смерд” азначала прыгоннага селяніна, просталюдзіну, нязнатнага чалавека.

З прывілея вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, які быў выдадзены у 1447 г., пачаўся працэс юрыдычнага запрыгоньвання сялянаў. Гаспадаром дзяржавы было забяспечана права васалаў чыніць суд над залежным насельніцтвам і валодаць зямлей.

 

 

Трапіць у залежнасць можна было рознымі шляхамі, аб чым сведчаць наступныя катэгорыі сялян:

 

  • закупы ― збяднелыя сяляне, якія бралі ў феадала грашовую пазыку ('купу») і павінны былі працаваць на яго гаспадарцы за «купу», пакуль не вярнуць грошы;
  • радовічы ― сяляне, якія знаходзіліся ў залежнасці ад феадала ў адпаведнасці з дамовай ('радам»);
  • ізгоі ― у ХІ-ХІІ ст. так называліся людзі, якія ў выніку якіх-небудзь абставін выйшлі са свайго звычайнага грамадскага становішча. Большасць з іх складалі сяляне, якія былі па нейкіх прычынах выгнаны з абшчыны, засталіся без зямлі і былі вымушаны пайсці ў залежнасць да феадала;
  • чэлядзь, халопы − несвабодныя людзі, рабы, якія знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад феадала. Гісторыкі лічаць, што чэлядзь фарміравалася з палонных, захопленых у час вайны, а халопы − з мясцовага люду.

 

За забойства ўласнага халопа штраф не налагаўся, за забойства чужога – толькі крымінальны штраф, ці віра. Трэба заўважыць, што халоп не мог быць суб’ектам правапарушэння. Адказнасць за шкоду і страту, прычыненых правапарушэннем халопа, падала на яго гаспадара ў двайным памеры.

Праца халопа знаходзіла шырокае выкарыстанне ў дамашняй гаспадарцы пры гарадскіх дварах і ў сёлах, якія належылі князям.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ