СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
10.6°C
Дымка
Брест
-0.2°C
Без особых явлений
Витебск
4.1°C
Без особых явлений
Гомель
8.1°C
Без особых явлений
Гродно
5.1°C
Дождь
Минск
3.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Мода и ее тенденции не стоят на месте. От сезона к сезону они трансформируются, модернизируются и тем самым привлекают всеобщее внимание. Но даже в такой непостоянной сфере есть неизменные понятия: кутюр и прет-а-порте.
Мода от кутюр и прет-а-порте: в чем разница
Андрей Кулебин — белорусский спортсмен, выступающий в кикбоксинге и тайском боксе. За плечами Андрея — неоднократные победы на чемпионатах мира, а также различных профессиональных и любительских турнирах.
Правила жизни Андрея Кулебина
Согласно переписи 2009 года в стране жило 1277 чувашей: около 400 человек в Минске, остальные в областных центрах. Большинство семей – смешанные. В сельской местности чувашей живет немного.
Чуваши в Республике Беларусь
Беларуская дзяржаўная філармонія пачынала свой шлях у 30-я гады ХХ стагоддзя. Пра гісторыю ўстановы, якая стала, па сутнасці, брэндам Мінску - наш расповед.
Беларуская дзяржаўная філармонія
Одним из правовых средств государственного регулирования предпринимательской деятельности является лицензирование. Для эффективного развития современной экономики необходимо четкое установление пределов лицензирования без чрезмерного расширения или необоснованного сокращения лицензируемых видов деятельности.
Лицензирование: общие положения
Интернет-ресурс «Ежедневник» подготовил список самых успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси. Бывшего оружейного барона Владимира Пефтиева, возглавлявшего предыдущий рэнкинг, сменил глава многопрофильного холдинга «Трайпл» Юрий Чиж. Юрий Чиж – один из наиболее влиятельных бизнесменов Беларуси, руководитель группы компаний «Трайпл».
Топ-10 бизнесменов Беларуси. Юрий Чиж
Программа ТВ

Філаматы і філарэты

Філаматы і філарэты

Таварыства філаматаў дало новы штуршок развіццю ліберальнага і дэмакратычнага рухаў на Беларусі і прасторах былой Рэчы Паспалітай. Пад іх непасрэдным уплывам узніклі Таварыства ваенных сяброў, адным з кіраўнікоў якога быў філарэт Міхал Рукевіч, Дэмакратычнае таварыства Франца Савіча, Таварыства свабодных братоў.

Гісторыя Таварыстваў філаматаў, філарэтаў, прамяністых

Восенню 1817 года Тамаш Зан і Адам Міцкевіч вырашылі заснаваць тайнае студэнцкае таварыства, каб аб’яднаць найбольш блізкіх сяброў па вучобе, зацікаўленых літаратурай, філасофіяй і іншымі навукамі. Свае ўяўленні пра характар таварыства і прынцыпы яго дзейнасці сябры выклалі ў статуце, напісаным ў трохі жартаўлівай форме. Відаць, тут не абышлося без уплыву вядомага віленскага Таварыства шубраўцаў. Статут новага таварыства юнакі далі прачытаць свайму старэйшаму сябру – украінцу Юзафу Яжоўскаму, які дапрацаваў статут i надаў яму больш сур’ёзнасці.

1 кастрычніка 1817 г. адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання. Сабралося шэсць маладых хлапцоў, якія і ўтварылі Таварыства. Старшынёй (прэзідэнтам) абралі Юзафа Яжоўскага, намеснікам старшыні – Эразма Палюшынскага, сакратаром – Тамаша Зана. Членамі згуртавання сталі Адам Міцкевіч, Ануфры Петрашкевіч і Бруна Сухецкі. Назвалі студэнты сваю арганізацыю – Таварыства філаматаў (грэц. Philomathes – аматары ведаў). Нават назва была невыпадковай. Таварыства такога ж накірунку ўжо існавала ва універсітэце гадоў 10 таму. Актыўны ўдзел у ім прымаў любімы студэнтамі прафесар, гісторык і грамадскі дзеяч Іаахім Лялевель.

На сваім першым пасяджэнні сябры створанай арганізацыі перш за ўсё абмеркавалі пытанне пра дзейнасць Таварыства. Яны пагадзіліся прымаць у арганізацыю толькі надзейных і правераных сяброў па вучобе. Студэнты задумалі таварыства як змацаваную асабістым сяброўствам сям’ю аднадумцаў, якую стваралі, паводле выказваньня Юзафа Яжоўскага, «не на хвілю, не дзеля мімалётнай забавы, а на ўсё жыццё». Нават у статуце падкрэслівалася, што філаматы, якая б ні напаткала іх доля, куды б яна іх не закінула, застаюцца сябрамі Таварыства назаўсёды. Гэта, як паказала гісторыя, спраўдзілася.

Пры ўступленні ў Таварыства малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на цэлы шэраг пытанняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Абавязковай пры гэтым была рэкамендацыя аднаго з сяброў згуртавання. Новы ўдзельнік таварыства даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязкі, ускладзеныя на яго статутам. Каб не памыліцца ў падборы новых сяброў, філаматы пастанавілі ўвесці пераходную прыступку да ўступлення ў іх сям’ю. Новыя людзі залічваліся на колькі месяцаў у члены-карэспандэнты, якія хоць і мелі права прымаць удзел у навуковых паседжэннях Таварыства з усімі філаматамі, але не маглі пакуль што выбірацца на адміністрацыйныя пасады. Тут збіраліся сапраўды неардынарныя маладыя людзі. Адразу ж пасля стварэння былі прыняты Францішак Малеўскі, Зыгмунд Навіцкі і яшчэ некалькі чалавек. У 1818 годзе у таварыства быў залічаны Ян Чачот. Сярод сябраў можна назваць такіх вядомых людзей як Ігнат Дамейка, Ян Сабалеўскі, Міхал Рукевіч. Усе яны да канца сваіх дзён заставаліся сябрамі Таварыства філаматаў, акрамя трох, якія ў 1821 па розных прычынах былі выключаны з філаматаў – Бруна Сухецкі, Эразм Палюшынскі і Зыгмунд Навіцкі.

Мэты першага статута Таварыства былі пашыраны ў 1818 годзе. Цяпер яно павінна было садзейнічаць «па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце». Згодна са статутам, «кожны з чынных членаў на працягу чатырох тыдняў мусіў падрыхтаваць адну працу – арыгінальную ці пераклад, вершам ці прозай, сур’ёзную, навуковую ці вясёлую, прызначаную для пагулянак».

Размах навуковай і творчай працы філаматаў - велізарны: паэзія, класічныя старажытныя творы, палітычныя і рэлігійныя даследванні, матэматыка, эканоміка... Таксама абмяркоўваліся многія паэтычныя творы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Тамаша Зана, Ануфрыя Петрашкевіча і іншых паэтаў-філаматаў. Аб’ём навуковай працы вымагаў адпаведных арганізацыйных формаў. І філаматы знаходзяць гэтыя формы. У 1818 годзе яны падзяляюцца на два аддзелы: аддзел літаратуры і вызваленых навук і аддзел фізікі, матэматыкі і медыцыны. Першы аддзел узначаліў Адам Міцкевіч, другі – Ануфры Петрашкевіч. Кожны аддзел збіраўся на свае «навуковыя пасяджэнні» роўна праз два тыдні. Філаматы добра разумелі, што каб лічыцца адукаванымі людзьмі, кожны з іх павінен быў ведаць некалькі замежных моваў. Таму ў дадатак да ўніверсітэцкай праграмы, яны арганізуюць яшчэ і спецыяльныя курсы па вывучэнню англійскай і нямецкай моваў, імкнуцца дасканала імі валодаць. Апрача таго, многія філаматы добра ведалі французскую мову, не кажучы ўжо пра латынь, якую вывучалі ў школе.

Асаблівае значэнне надавалася вывучэнню роднага краю. Для сістэматычнага і шырокага збору разнастайных звестак пра родны край па ініцыятыве Францішка Малеўскага быў створаны Статыстычны камітэт. На аснове прапаноў членаў гэтага камітэта яго старшыня Францішак Малеўскі разам з Міхалам Рукевічам склалі спецыяльную інструкцыю для збірання «статыстычных» звестак з тэрыторыі ўсяго былога ВКЛ. Называлася яна «Геаграфічнае апісанне, ці Інструкцыя ў збіранні звестак для вывучэння парафіі».

Пры гэтым філаматы не спыняліся выключна на зборы звестак.  Яны імкнуліся практычна дапамагчы пашырэнню адукацыі народа. Яны нават самі пачыналі ствараць школы, асабліва вызначыўся ў гэтай працы Францішак Малеўскі. Ён арганізаваў школу для сялян у Шчорсах на Наваградчыне. Маладыя людзі браліся нават за стварэнне падручнікаў для школ, наогул для народнай адукацыі, распачыналі працу над галіновымі энцыклапедыямі. Яны размяркоўвалі напрамкі паміж сабой. Такім чынам атрымалася чатыры накірунка: энцыклапедыі прыродазнаўчых навук, матэматыкі, правазнаўства, філасофіі. Праўда, такія няпростыя задумы філаматы не паспелі ажыццявіць.

Для пашырэння сваіх ідэй філаматы сур’ёзна задумаліся пра стварэнне ўласнага перыядычнага выдання, на першым часе штогодніка, дзе яны марылі змясціць свае навуковыя працы. Непасрэдна да арганізацыі выдання яны прыступілі ў 1821 годзе. Прыдумалі ўжо назву «Геба». Але здзейсніць загаданае не атрымалася. Прызначаныя для «Гебы» творы паэты-філаматы аддалі ў перыёдыку.

Яны імкнуліся супрацоўнічаць з іншымі апазіцыйнымі ўладам арганізацыямі. Дзеля гэтага звязваліся з шубраўцамі, масонамі, з віленскім згуртаваннем польскага Патрыятычнага таварыства. Як сведчаць факты, філаматы завязвалі кантакты з дэкабрыстамі.

Дзеля пашырэння дзейнасці і ідэяў, па ініцыятыве Адама Міцкевіча ў 1819 годзе было створана першае адгалінаванне Таварыства філаматаў – Саюз сяброў. За год у яго ўступілі 30 студэнтаў. Адам Міцкевіч напісаў статут. Было яшчэ некалькі спробаў заснаваць іншыя прадстаўнічыя арганізацыі: літаратурны гурток, навуковае таварыства, саюз маладых адвакатаў, саюз айчынных натуралістаў, згуртаванне «масістаў» (працаўнікоў канцылярыі для ўпарадкавання спадчыны Радзівілаў – пад назвай «Рэч Паспалітая»), саюз літоўскай моладзі. Але моладзь з невялікай ахвотай ішла ў палітыку, не заўсёды імкнулася «сушыць глузды» рознымі навукамі.

Дзеля таго каб прывабіць моладзь, трэба было знайсці нешта цікавейшае. Тут праявіў свае арганізатарскія здольнасці і кемлівасць вясёлы Тамаш Зан. Ён хацеў зрабіць згуртаванне, мэтай якога хаця б напачатку было толькі адно маральнае ўдасканаленне, не абцяжаранае навуковымі задачамі. Задуманую арганізацыю Тамаш Зан назваў – Таварыства прамяністых. Сэнс «прамяністасці»  ён растлумачваў так: кожны добразычлівы, высокай маралі чалавек выпраменьвае святло і тым самым дабра ўздзейнічае на іншых. Адно з правіл згуртавання, напрыклад, даводзіла, што вялікім крокам на шляху да маральнага ўдасканалення маладога чалавека з’яўляецца «прыхільнасць да айчыннай зямлі». А наступнае правіла канкрэтызавала гэта: «Прыхільнасць да айчыннай зямлі ў тым, каб жадаць дабра суайчыннікам кожнага стану і ўсяму народу наогул, захоўваць карысныя звычаі сваіх бацькоў, любіць прыродную мову і вывучаць яе, помніць славу і подзвігі продкаў і ў меру сілы і стану памнажаць іх». Пасады ў гэтым таварыстве вельмі нагадвалі, па сваіх назвах, пасады, якія існавалі ў ВКЛ, акрамя пасады старшыні, які называўся «архіпрамяністы», так, напрыклад, былі «вялікі маршалак», «надворныя радцы», «камергеры».

Вясёлы і жартаўлівы характар згуртавання спрыяў хуткаму росту. У маёўках і сходах прымала ўдзел каля 150 чалавек. Гэтая колькасць павялічвалася б, але нават існуючая масавасць напалохала універсітэцкія ўлады. Баючыся трапіць у няміласць да расійскіх улад, рэктар Сымон Малеўскі загадвае распусціць Таварыства.

Філаматы, падначаліўшыся рэктарскаму загаду, усё ж вырашаюць узнавіць гэтае даволі прадстаўнічае згуртаванне, зрабіўшы яго тайным і памяняўшы назву. Такім чынам, адкрытае Таварыства прамяністых пераўтварылася пасля роспуску ў тайнае Таварыства Філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Узначаліў яго «архіпрамяністы» Тамаш Зан. Таварыства філарэтаў было падзелена на чатыры асноўныя аддзелы, якія адпавядалі факультэтам універсітэта: першы – матэматычна-фізічны, які ў сваю чаргу падзяляўся на тры саюзы – Зялёны, Ружовы, Малінавы, другі – юрыдычны – Белы і Ліловы саюзы, трэці – літаратурны – Блакітны саюз, чацвёрты – медыцынскі – Сіні саюз. Кожны аддзел і яго саюз выбіралі сваіх кіраўнікоў.

Найбольшую актыўнасць праявілі аддзелы юрыдычны, якім кіраваў брат Адама Міцкевіча Аляксандр, і літаратурны на чале з Янам Чачотам.

Таварыства філаматаў імкнулася арганізоўваць філарэцкія філіі на ўсёй тэрыторыі былога ВКЛ. Атрымалася гэта ў Наваградку, Коўне, Шчучыне, але тут галоўнай цяжкасцю была канспірацыя. Даволі дзейсны філіял быў адкрыты ў Беластоку і ў Свіслачы.

Такая актыўная дзейнасць філаматаў і філарэтаў не магла быць не заўважана універсітэцкімі ўладамі. Дачуўся пра яе куратар Віленскай навучальнай акругі князь Адам Чартарыйскі, які настойліва наказваў не дапускаць іх дзейнасці ва універсітэце. Аднак рэктар Малеўскі не змог ліквідаваць тайныя згуртаванні студэнтаў, сярод якіх быў і яго сын Францішак Малеўскі. Толькі вясной 1822 года, калі ў Вільню меўся прыехаць цар, прафесар Юзаф Твардоўскі параіў распусціць таварыства. Таварыства спыніла працу, архіў быў спалены. Але, дзякуючы Тамашу Зану, са снежня 1822 года Таварыства працягвала сваю працу.

Судова–следчы працэс

3 траўня 1823 года ў гадавіну ліберальнай Канстытуцыі 1791 года вучань пятага класа Віленскай гімназіі Міхаіл Плятэр напісаў крэйдай на дошцы: «Няхай жыве Канстытуцыя 3 мая!» Другі вучань дадаў: «О, які мілы для ўсіх успамін! Але няма каму пра гэта ўспомніць». Пра гэта было дакладзена вялікаму князю Канстанціну ў Варшаву. І пачалося следства, падчас якога следчыя напалі на след філарэтаў. Быў арыштаваны Ян Янкоўскі. Ён распавёў пра Таварыства і выдаў усіх яго членаў. Пачаліся масавыя арышты. Сенатар піша рапарт вялікаму князю Канстанціну: «Из совокупных показаний был составлен список содержащий всего 166 лиц. Собраны были в Вильну 85 человек, из числа коих каждый содержался в монастырях в особой кельи, под строгим военным караулом, а председатель общества содержится в тюремном замке… По отобрании же вопросов ото всех, имеющихся налицо, членов общества оказалось, что из числа оговорённых действительно принадлежали к обществу 108 человек, предлагалось к принятию, но не поступило в оное или вовсе не принадлежало 27 человек, да не отыскано к следствию 31 человек…»

З «именного' спіса, апублікаванага ў кнізе Фёдара Вяржбоўскага, відаць, што гэта былі вельмі маладыя людзі, пераважна 17-25 гадоў. І ў асноўным беларуская моладзь. Так, са 135 чалавек, з Беларусі было 113, з Каралеўства Польскага – 6, з Украіны, пераважна з Валыні – 16. Затрыманым спачувала ўся Вільня, якая была ў шоку, калі дачулася пра арышт моладзі. Дапамога Вільні дазволіла арыштантам падкупіць варту, i яны маглі цяпер хаця б збірацца разам са сваіх адзіночных келляў. Гэта вельмі дапамагло філарэтам апраўдацца на следстве, бо яны загадзя дамаўляліся, што там гаварыць і як сябе паводзіць. Тамаш Зан, якога трымалі асобна, але з якім усё ж удалося наладзіць сувязь, наказаў сябрам ускладаць усю віну за арганізацыю на яго – ён хацеў гэтым выгарадзіць іх альбо хоць бы змякчыць долю сваім сябрам-філаматам. Чакалася, што пад канец 1823 года следчая камісія скончыць сваё разбіральніцтва і маладых людзей выпусцяць з кляштарных муроў. Але тут арыштавалі Францішка Малеўскага, якi знаходзiўся ў Берлiне i нiчога не ведаў пра арышты iншых фiламатаў. Перакананы ў тым, што ўлады выкрылі і Таварыства філарэтаў, і Таварыства філаматаў, ён міжволі прагаворваецца на следстве пра існаванне апошняга. Атрымаўшы такія «каштоўныя» звесткі, следчая камісія працягвае справу.

Закончылася следства ў красавіку. Зняволеныя былі выпушчаны на парукі блізкіх і знаёмых. У турме пакінулі толькі трох найбольш «небяспечных злачынцаў»: Тамаша Зана, Яна Чачота, Адама Сузіна, а таксама здрадніка Яна Янкоўскага, якога проста ніхто не захацеў узяць на парукі.

Вядома, што шмат аб чым следства не даведалася. Так напрыклад, яно не ведала, што таварыства філаматаў, распушчанае быццам бы вясной 1822 года, напраўдзе існавала і дзейнічала. Не ўдалося таксама камісіі натрапіць на след філамацкага архіва.

Згодна з прысудам, які быў падпісаны царом Аляксандрам І, дзесяць філарэтаў назаўсёды высылаліся з роднай ім «Літвы» ў «аддаленыя губерні» Расеі (Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Францішак Малеўскі і інш.). Самае жорсткае пакаранне прысудзілі Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх выслалі на Урал, дзе яны павінны былі да таго ж адсядзець свой тэрмін у крэпасці. 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Не абмінуў суд і выкладчыкаў універсітэта. Ён абавязаў пакінуць універсітэт і Вільню найбольш «неблагонадёжных» прафесараў, якія садзейнічалі студэнцкім згуртаванням.

Асуджаныя на выгнанне філаматы і філарэты яшчэ некалькі месяцаў заставаліся ў Вільні: ім далі магчымасць як след падрыхтавацца да выезду, развітацца з роднымі і блізкімі, з роднай зямлёй. Гэта тычылася ўсіх за выключэннем Тамаша Зана, Яна Чачота, Адама Сузіна, якіх да апошняга трымалі ў турме.

Высылаючы філаматаў і філарэтаў з акругі Віленскага універсітэта ў Расію, царскія ўлады хацелі дасягнуць некалькіх мэтаў:

  • пакаранне маладых людзей за вальнадумства;
  • знішчэнне ў самым зародку беларускага нацыянальнага руху як часткі агульнапольскага руху;

«Д’ябальскі план! – зазначыў польскі даследчык Адам Крэхавецкі. – Патушыць святло ў самай лепшай навучальнай установе, вынішчыць у ёй нацыянальны дух, а тых, што былі выхаваны ў гэтым духу і што маглі пашыраць яго далей, вывезці далёка па-за межы краю і прымусіць, каб сваю працу і інтэлектуальныя сілы яны аддалі на карысць іх Айчыны – расейскай дзяржавы».

Пасля разгрому Таварыства філаматаў і філарэтаў іх удзельнікі ніколі больш не здолелі сабрацца разам.

У гісторыі літаратуры і культуры народаў многіх краін ёсць нямала прыкладаў сяброўства творчых натур, супрацоўніцтва, аб’яднання намаганняў і сіл дзеля ажыццяўлення блізкіх ці далёкіх мэт, дапаўненняў адной творчай натуры другой. Прыклад філаматаў і філарэтаў дае нам узор сапраўднага бескарыснага і змястоўнага сяброўства, аб’яднання многіх вакол адной мэты.

Нягледзячы на тое, што судовы прыгавор раскідаў філаматаў па ўсім свеце, яны не згубілі сувязі адзін з адным, не змянілі вернасці былым абяцанням, клятвам і ідэям.

Нам вядомы здабыткі культуры і навукі, якімі філаматы ўзбагацілі свет. Міцкевіч – сусветна вядомы паэт, публіцыст, выкладчык Парыжскага універсітэта. Ігнат Дамейка – нацыянальны герой Чылі, геолаг, які адкрыў розныя мінералы, радовішчы салетры, яго вучні атрымлівалі вучоныя ступені ў лепшых універсітэтах Еўропы. Ён напісаў шматлікія навуковыя працы, мемуары, дзённікі. Яго імем названы горны ланцуг Андаў – Кордыльера дэ Дамейка, горная вяршыня – Цэрро дэ Дамейка, мясцовасці – горад Дамейка ў Антафагасце, порт Пуэрта дэ Дамейка. Яго імя носяць вуліцы ў Сант`яга, Ла Сарэне i Вальдзівіі, кветка – Viola domeykiana, разнавіднасць чылійскай лісіцы – Canis domeykanus. У сталіцы Чылі, Сант’яга, яму пастаўлены помнік «Вялікі Асветнік».

Ян Чачот выдаў шэсць тамоў «Вясковых песень з-пад Нёмана і Дзвіны», дадаў да іх невялікі (на 250 слоў) польска-беларускі слоўнік, свае ўласныя вершы на матывы сялянскіх песень, першы пачаў пісаць на беларускай мове. Тамаш Зан (падчас ссылкі на Урал) знайшоў радовішчы нафты, меднай руды, багатыя паклады золата, стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу, напісаў шматлікія вершы, балады і камедыі, сваёй творчасцю звярнуў увагу на беларускі фальклор, на гістарычную пераемнасць і прыгажосць беларускай мовы. Дзейнасць многіх філаматаў шырока вядома ў свеце.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ