СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.2°C
Дымка
Брест
9.5°C
Дымка
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.4°C
Дымка
Гродно
11.1°C
Без особых явлений
Минск
10.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Общие сведения о законодательстве Республики Беларусь.
Законодательство Республики Беларусь
Артериальное давление – один из самых распространённых параметров работы организма, про который знают практически все взрослые люди. В редкой семье нет тонометра – аппарата для измерения артериального давления.
Самоконтроль артериального давления
Ни для кого не секрет, что массаж является эффективным средством для лечения ряда заболеваний. Кроме того, он позволяет улучшить обмен веществ, повысить иммунитет и стрессоустойчивость организма.
Корректирующий массаж
Розы и клематисы на зиму всегда необходимо укрывать.
Розы, клематисы
Не вызывает сомнений, что XXI век станет временем серьезных реформ в области образования, широкого использования новых форм и методов обучения. Для этого есть ряд предпосылок.
Проблема реформирования высшей школы и Болонский процесс
Институт основан в 1971 году, занимается разработкой критериев производства и рационального применения экологических безопасных средств защиты сельскохозяйственных культур от вредных организмов.
Институт защиты растений
Программа ТВ

Ваеннае аб’яднанне шляхты 1767 - 1772

 Ваеннае аб’яднанне шляхты  1767 - 1772

Тадэуш Рэйтан, не выпускаючы паслоў з залы паседжанняў, лёг крыжам перад выхадам. Ён крычаў: «Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!».

Стварэнне барскай канфедэрацыі

У 1768 годзе група шляхцічаў утварыла Барскую канфедэрацыю. Назва пайшла ад украінскага мястэчка Бар. Шляхта выступала за каталіцкую веру і незалежную дзяржаву.

Яны лічылі Станіслава Аўгуста Панятоўскага неправільна абраным каралём. Такая дзея, па іх меркаванню, адбылася толькі дзякуючы падтрымцы расейскага войска. Прадстаўнікі канфедэрацыі звярталі ўвагу на некаторыя моманты праўлення Панятоўскага на мясцовых сейміках. Іх гнеў не абышоў і сойм 1767-1768 гг. Кароль Панятоўскі асудзіў і адаслаў у Расію сенатараў сойма. Канфедэраты асудзілі караля і за гэта.

Барскія канфедэраты выступалі за самастойнасць Рэчы Паспалітай ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Патрыятычная плынь бачылася таксама ў жаданні выгнаць з краіны іншаземныя войскі. Канфедэрацыя мела значны каталіцкі накірунак і выступала за шляхецкія свабоды. Барычане спачатку не прымалі дзяржаўныя рэформы, як і многія канфедэраты.

Іх пазіцыя мянялася разам з часам. Усё залежыла ад часу, міжнародных зносін, унутранапалітычнага і знешнепалітычнага становішча. Аднак вядомейшы гісторык Барскай канфедэрацыі Уладыслаў Канапчыньскі сцвярджае, што канфедэрацыя “была і заставалася да канца” шляхецкім рухам.

«Малітва канфедэратаў з Бара» Артур Гротгер

Канфедэрацыі на беларускіх землях

У канцы верасня 1768 года да Барскай канфедэрацыі далучаецца ашмянская шляхта. А за імі і шляхта берасцескіх зямель. Браслаў таксама далучыўся да канфедэрацыі, на чале якой стаў Аляксандр Тадэвуш Ваўжэцкі. Праз месяц да іх далучаецца мсціслаўская шляхта з кіраўнікамі І. Кіркорам і  М. Цеханавецкім. Стараста Зёлаўскі Міхаіл Пац арганізоўвае ў кастрычніку ваяводскую канфедэрацыю.

Усе гэтыя аб’яднанні ствараліся ў першую чаргу там, дзе панавалі “барскія” настроі. Крупныя гарады кантраляваліся расейскімі войскамі, і спробы арганізаваць там такія ж адгалінаванні барычан скончылася б плачэўна.

Беларускія канфедэрацыі былі яшчэ значна слабыя і маглі самліквідавацца ў любы момант. Для адкрытага рашучага пратэсту было занадта мала сіл і адсутнічала агульнае кіраўніцтва. Магчымасці не прадстаўлялася.

Нясвіж у той час быў моцным канфедэратыўным цэнтрам. Многія пачатковыя канфедэрацыi раўняліся на яго. Расейскі пасол  князь Мікалай Рэпнін цудоўна адчуваў сітуацыю. Па яго прыказу ў Беларусь прыйшлі новыя войскі, якія былі павінны выцесніць канфедэратаў з Нясвіжа.

Удзел Нясвіжа ў канфедэратыўным руху абумаўлівала сімпатыя Казіміра Радзівіла Рыбанькі да Барскай канфедэрацыі. Радзівіл не хаваў свайго стаўлення, а нават і наадварот. Ён абяцаў аддаць 6 тысяч сваіх людзей (“надворнай міліцыі”). Расейскаму боку такая ініцыятыва зусім не падабалася. Да Нясвіжа прыходзяць дадатковыя войскі расейцаў, каб спыніць такі парыў Радзівіла. Але ў гэты ж час туды прыязджаюць маршалкі павятовых канфедэрацый (Бянкляеўскі, Пац, Жэвускі, Козел, Лапацінскі). Яны хочуць далучыцца да Казіміра Радзівіла Рыбанькі.

10 кастрычніка 1768 года паміж расейцамі і канфедэратамі адбываецца ўзброенная стычка. Уся справа ў тым, што маршалак ашмянскага аб’яднання разам з радзівілаўскай арміяй атакаваў расейскія войскі каля вёскі Лань (пад Нясвіжам). Канфедэраты сталі пераможцамі, аднак Казімір Рыбанька добрым настроем і планамі на новыя бітвы не адзначаўся. Пасля новаспечаных войск, якія збіраліся канцэтравацца пад Нясвіжам, Рыбанька піша ліст расейскаму камандванню. У пісьмовай форме ён просіць прабачэння і абяцае больш не паўтараць такога. Спадар Радзівіл быў вельмі напалоханы.

Такія дзеянні Казіміра Рыбанькі ператварыліся ў расейскія гарнізоны пад Слуцкам і Нясвіжам. Радзівілаўская армія была распушчана. Казімір пакінуў для сябе толькі 560 чалавек дворскай міліцыі. Ён не даў сваім аднадумцам маршалкам адправіцца на высылку ў Сібір, хаця гэтага, безумоўна, жадалі расейцы. Больш за тое, Казімір Рыбанька захаваў фартэцыі з артылерыяй і зброяй ў Нясвяжы і Слуцку. Расейская ўлада дазволіла гэта зрабіць толькі за прысягу аб безумоўным недалучэнні да канфедэрацыйнага руху.

5 жніўня 1768 года была створана Генеральная канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага. Гэта быў агульны орган па кіраўніцтву канфедэрацыйным рухам на беларускіх і літоўскіх землях. Кіраўніком органа быў абраны Міхаіл Ян  Пац.  Яго бацька – князь Антоній Міхаіл, а маці  - княгіня Тэрэза Барбара Родзівіл. Міхаіл Пац быў дэлегатам соймаў. Вядомы за свой ​​патрыятызм і любоў да Вялікага княства Літоўскага,  адзін з нямногіх, хто пасля падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй не склаў зброі і не прысягнуў на вернасць расійскай імператрыцы Кацярыне II. У выніку яго велічэзныя ўладанні на тэрыторыях, якія адышлі да Расіі, былі канфіскаваныя.

У Генеральнай канфедэрацыі была асаблівасць, якая адрознівала яе ад Барскай: у маніфесце нічога не было напісана пра рэформы, ворожае стаўленне да караля і іншыя рэчы.  Праз год, летам 1769 года, браты Пуласкія  -  Казімір Пуласкі  і Францішак Ксаверы Пуласкі з канфедэратамі пачалі рэйд па беларускім землям.

Казімір Пуласкі (ахрышчаны 6.3.1745, г.Варшава - 11.10.1779) - удзельнік Барскай канфедэрацыі, палкоўнік.

Францішак Ксаверы Пуласкі (26.11.1743 - 15.9.1769) - удзельнік Барскай канфедэрацыі з часу яе заснавання. Ваяваў на Украіне, у чэрвені 1768 г. выцеснены з атрадам у Турцыю. Пасля далучыўся да войска свайго брата Казіміра, у чэрвені-ліпені 1769 г. За час рэйду, колькасць атрада павялічылася з 1 да 4 тысяч чалавек. Канфедэрацыі некаторых паветаў былі адноўлены. Не абыйшлося без бою: 12 ліпеня 1769 года Казімір Пуласкі адбіў атаку на горад расійскіх войск, якія панеслі вялікія страты, але быў вымушаны пакінуць Слонім. З баямі рушыў на Гродна. У гэты час яго войска вырасла да 4000 чалавек. 16 ліпеня 1769 года Казімір Пуласкі сышоўся у стычках з расейскімі атрадамі пад Моўчаддзю. Пад Гродна перадаў камандаванне князю Юзэфу Сапеге  і выехаў у Польшчу.

«Казімір Пуласкі пад Чэнстаховай». Юзэф Хелмоньскі, 1875

У гэты час Францішак Пуласкі выдаў універсал да жыхароў ВКЛ з заклікам змагацца супраць расійскага войска і караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Арганізаваў мясцовыя канфедэрацыі ў Брэсце, Ваўкавыску, Слоніме. У верасні 1769 г. прымаў удзел у 2-ім паходзе па тэрыторыі ВКЛ, у час адыходу загінуў пад Уладавай. Яго брат, Казімір ладзіць новы паход на тэрыторыю Беларусі. Стычкі шлі  каля Кобрына , Арэхавам і Уладавай.  У верасні 1770 г. яго войскі авалодалі ўмацаваным кляштарам у Чанстахове.

Перамогі на тэрыторыі Беларусі зрабілі Казіміра Пуласкага найбольш аўтарытэтным дзеячам Барскай канфедэрацыі.  Але змагаўся ен не толькі на тэррыторіі Беларусі.  У 1772 годзе Казімір Пуласкі  эміграваў у Саксонію, потым Францыю, Турцыю, вясной 1777 года  пераехаў у ЗША. У званні генерала кавалерыі арганізаваў там легіён з некалькіх соцень коннікаў. У сакавіку 1779 года  атрымаў перамогу над англійскім войскам пад Чарлстанам.  Загінуў у час аблогі Саванны. Як нацыянальнаму герою ЗША яму пастаўлены помнікі ў Вашынгтоне, Саванне, Вест-Пойнце.

31 кастрычніка 1769 года канфедэрацыі Польшчы і Літвы аб’ядналіся ў адну Генеральную канфедэрацыю “двух народаў”. Яе першым главой стаў пасол на сеймы Міхаіл Іеронім Красінскі, які быў кіраўнікой канфедэрыцыі Кароны.У час адсутнасці Красінскага, яго абавязкі выконваў  Міхаіл Пац.  Яшчэ адным намеснікам  быў літвін Ігнацій Богуш. Ён быў членам Барскай канфедэрацыі. Але належыў да той яе плыні, якая прызнавала рэформы Рэчы Паспалітай і імкнулася да іх ажыццяўлення. У сваіх маніфестах канфедэрацыя пастаянна замоўчвала  пра караля і ад сябе выслала ўпаўнаважаных паслоў да замежных дварах: Вельгорского ў Францыю, Пятра Патоцкага ў Аўстрыю, Суфчинского ў Турцыю і Скоржевского у Прусію.

Барская канфедэрацыя ўвогуле хацела заручыцца сусветным прызнаннем.  Вяльгорскі едзе ў Францыю, каб высветліць меркаванні вядомых французаў наконт становішча Рэчы Паспалітай. Для Францыі супрацоўніцтва з барычанамі было вельмі карысным. Французы бачылі, што Расея становіцца гаспадаром сітуацыі і хацелі не дапусіціць гэтага. З гэтай нагоды, пачынаючы з 1770 года, французы аказваюць усялякую фінансавую дапамогу барскім канфедэратам. А таксама пасылаюць сваіх людзей для кантралявання падзей ва Усходняй Еўропе. У 1770 годзе савет канфедэрацыі быў перанесены ў Прешов (у Венгрыі), адкуль ён вёў дыпламатычныя перамовы, галоўным чынам з Францыяй, Аўстрыяй і Турцыяй, і кіраваў ваеннымі дзеяннямі супраць Расеі. У якасці галоўнакамандуючага быў дасланы з Францыі генерал Дюмурье. Пад яго ўплывам партыя, якая не прызнавала Станіслава Аўгуста, атрымала верх, і ў той час, калі кароль вёў перамовы з мэтай далучыцца да канфедэрацыі, яго частка канфедэратаў і французскі  ўрад абвясцілі узурпатарам і тыранам.   Гэта было 12 кастрычніка 1770 года.

Генеральная канфедэрацыя Польшчы і Літвы аб’яўляе маніфест супраць Чартарыскіх і “акт бескаралеўя”. Канфедэраты заклікалі ўсіх сапраўдных патрыётаў забіць польскага караля. У пачатку лістапада (у ноч з 3 на 4) Станіслава Панятоўскага на самай справе  выкралі і ледзь не забілі барычане. Пасля такога ўчынка кароль дысткрэдэтаваў барскую канфедэрацыю. А замах на жыццё стаў апраўданнем дыскрэдытацыі для еўрапейскіх палітыкаў.  Маніфест, выдадзены супраць караля, быў  апошнім актам канфедэрацыі. Уся Еўропа ад яго адхіснулася.

У 1771 годзе да канфедэрацыйнага руху разам з 2 тысячамі войскаў далучаецца Міхаіл Казімір Агінскі – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі гетман літоўскі. Агінскі першым атакаваў расейскія войскі. У выніку атрад трапіў у палон, а галоўнакамандуючы атрадам, палкоўнік Аблычаў, загінуў падчас бою. Гэтая перамога стала значнай падзеяй. Канфедэрацкі рух змялеў і не меў значных поспехаў у апошні час. Канфедэраты спадзяваліся, што Агінскі зможа даць новы штуршок для далейшага развіцця руху канфедэратаў.

Сам гетман Агінскі, натхнёны поспехам бітвы пад Бездзежам, адправіўся з атрадам у Нясвіж і Слуцк, каб вызваліць гарады. Аднак задача не была выканана. Атрад гетмана, хоць і папоўнены да 3 тысяч чалавек, не мог справіцца з расейскімі воінамі. Канфедэраты рушылі да мястэчка  Сталовічы. У ноч на  12 верасня 1771  2,5-тысячны атрад гетмана ў баі пры Сталовічах разбіты 1-тысячным атрадам Аляксандр  Суворава. Гетман Агінскі не чакаў атакі расейцаў. Атрад не падрыхтаваўся да наступлення і не змог адказаць на атаку. Ля Сталовіч загінула каля трох тысяч чалавек. Агінскі з невялікай часткай свайго войска змог уцячы з мястэчка. Пасля гэтага Агінскі эміграваў за мяжу, а ўсе яго маёнткі, што знаходзіліся ва ўсходняй Беларусі, праз год былі  канфіскаваны. Міхаіл Казімір Агінскі, хоць і быў апошняй надзеяй канфедэратаў, але не стаў апошняй значнай падзеяй у гэтай плыні.

Адзін з ініцыятараў  канфедэрацыі, магнат Адам Станислав Красінскі, пачаў  дыверсійны рэйд па Рэчы Паспалітай. Камандуючы атрадам Касакоўскі не проста заклікаў усіх уступаць у канфедэрацыю. Ён пераапранаўся ў селяніна і качаваў з аднаго мястэчка ў другое. Яго мэтавай аўдыторыяй была не толькі дробная і сярэдняя шляхта. Так было ў канфедэратаў раней. Касакоўскі ж заклікаў сялян, яўрэяў і нават цыган. Набіралі ў канфедэраты і парабкаў. “Мужык вось жаўнер, вось брат мой…” – казаў паплечнік Касакоўскага Навамейскі.

У гэты перыяд у ВКЛ пачынаюць аднаўляцца іншыя канфедэрацыі.  Антон  Ваўжэцкі разам з князем  Мірскім аднаўляюць Браслаўскую канфедэрацыю і абвяшчаюць маніфест супраць расейскага пасла Сальдэрна.  Але на Браслаўшчыне былі  і свае варагуючыя партыі. Шырокі розгалас мела суперніцтва партый Струтынскіх і Цеханавецкіх. Процістаянне паміж імі нават прывяло да забойства, якое разбіралася ў вышэйшых судовых інстанцыях. Партыю Цеханавецкіх падтрымлівалі Ваўжэцкія – прадстаўнікі багатага і ўплывовага роду, які асеў на Браслаўшчыне з XVI ст. Некаторыя з іх праславіліся буйным норавам і свавольствамі.  Так сам Антон Ваўжэцкі даў багаты фундуш езуітам, якія пад Відзамі ўзвялі некалькі будынкаў, а  сын Антона Ваўжэцкага Аляксандр зрабіў напад на ўладанне езуітаў, дашчэнту яго абрабаваў, выгнаў усіх манахаў. Бенедыкт Ваўжэцкі пасля спрэчак з манахамі-канонікамі латэранскімі гвалтам адабраў у іх 3 тысячы  дзесяцін зямлі. Калі манахі асмеліліся паскардзіцца, Бенедыкт  Ваўжэцкі паслаў на іх узброены атрад. У гэты ж перыяд сваякі Бенедыкта – Станіслаў, Ян і Аляксандр Ваўжэцкія праславіліся на ўвесь павет узброенымі наездамі на ўладанні суседзяў.

Не менш скандальную вядомасць на Браслаўшчыне меў граф Мікалай Мануццы, венецыянец, тыповы авантурыст, які пасля блуканняў па манаршых дварах Еўропы затрымаўся пры двары Станіслава Аўгуста. За адну далікатную паслугу, аказаную каралю, Мануццы ў 1770 г. атрымаў ва ўладанне Опсаўскае староства. Граф здолеў пасварыцца з усімі суседзямі, паказаў сябе як жорсткі прыгнятальнік сялян, які ігнараваў усялякую законнасць.

Тым часам паход  Адама Станіслава Касакоўскага працягваўся. Ён лічыў сябе занадта самастойным і не каардынаваў свае дзеянні з Галоўнай канфедэрацыяй двух народаў. У канцы жніўня атрад Касакоўскага дабіраецца да Менска, дзе ўтварае павятовую канфедэрацыю. На шляху да горада Касакоўскі фактычна грабіць мясцовае насельніцтва. На патрэбы войска бяруцца вялікія грошы, а вось калі “грамадзянін ВКЛ” (так падпісваўся Касакоўскі) збіраўся іх вяртаць – пытанне рытарычнае.

Не толькі канфедэратыўны рух развіваўся ў Рэчы Паспалітай. Адначасова з паходам у Полацкім ваяводстве ствараецца антыканфедэратыўная арганізацыя, якую ўзначальвае арцыбіскуп Ясон  Смагаржэўскі.  Царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Потым ён стане  уніяцкім  арцыбіскупам полацкі,  мітрапалітам  кіеўскім, галіцкім і усяе Русі. А праз дзесяць гадоў пасля апісваных падзей Ясон Смагаржэўскі стане Кавалерам  Ордэна Сьв. Станіслава.

Ясон Смагаржэўскі па першым падзеле Рэчы Паспалітай 16 верасня 1772 мусіў прысягнуць на вернасьць Кацярыне II. І ў  выніку атрымаў 2 дэканаты мітрапаліцкай япархіі (Гомельскі і Рагачоўскі) і Смаленскую япархію.

У верасні атрад Касакоўскага налічваў 4 тысячы чалавек. Сведкі адзначалі, што склад не змяніўся: усё тыя ж конюхі, яўрэі і сяляне. Атрад часта атакавалі расейцы, аднак у арміі Касакоўскага хапала смеласці і лоўкасці, каб панесці мінімальныя страты.

Атрад дабіраецца да Старэйшына над Дняпром і там падзяляецца на некалькі частак. Адна напраўляецца на Мазыр, другая – пад Гомель, трэцяя – у Мсціслаўскае ваяводства. Такім чынам, канфедэраты спрабавалі заблытаць расейцаў.

Сам Касакоўскі рушыў у напрамку расейска-літоўскай мяжы. Ён амаль дайшоў да Смаленска, але вярнуўся. Пасля бою пад Старым Быхавым канфедэрат адпраўляецца ў Віцебскае ваяводства, адкуль накіроўваецца ў Курляндыю. 12 кастрычніка ён выдае свой апошні зварот.

Гэты момант стаў апошняй моцнай падзеяй у гісторыі Барскай канфедэрацыі. Усе паходы, бітвы, інтрыгі канчаткова зламілі краіну знутры. У выніку канфедэратыўных спрэчак загінула каля 60 тысяч чалавек.

Барская канфедэрацыя фактычна стала прычынай першага падзелу Рэчы Паспалітай. Яе актыўная дзейнасць значна паслабіла і без таго слабую дзяржаву. Бездапаможнасць Рэчы Паспалітай і прыцягнула ўвагу суседніх краін.

У 1769-1770 Аўстрыя захапіла частку Паўднёвай Польшчы. Прусія зрабіла тое ж самае. Краіны падштурхоўвалі Расію да падзелу Рэчы Паспалітай.

Пасля ратыфікавання пагаднення ў некаторых гарадах Заходняй Еўропы выходзяць памфлеты. Яны сцвярджаюць правільнасць дзеянняў трох дзяржаў-суседзяў. У самім дакуменце аб падзеле дзяржавы ставілі прычынай анархію ў Рэчы Паспалітай. І мэтай пагаднення суадносна было захаванне пакою у Прусіі, Аўстрыі і Расеі.

Такіх мер тром падзельніцам аказалася мала, і яны вырашылі сабраць сойм, які павінен быў узаконіць дзеянні дзяржаў. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прасіў дапамогі ў папы Рымскага і дзяржаў Заходняй Еўропы. Ніхто не хацеў ісці супраць саюза Прусіі, Аўстрыі і Расеі. Манарх полудзяржавы нічога не мог зрабіць. Па плану сойм павінен быў пачаць работу 19 красавіка 1773 года.

Новыя гаспадары Рэчы Паспалітай  планавалі прапіхнуць у сойм людзей, зацікаўленых у падзеле. Была створана канфедэрацыя на чале з кухмістрам польскім  Адамам Панінскім. Гэта быў рэальны шанец перамагчы, бо прысутнасць канфедэрацыі ў сойме магла далучыць да сябе большасць галасоў. Права “ліберум вета” скасавалі за некаторы час да сойма. А яно магло дапамагчы захаваць Рэч Паспалітую.

Паслы дзяржаў-падзельніц былі ўпэўнены ў поспехе свайго плана. Аднак супраць кандыдатуры Адама  Панінскага ў сойме выступілі некалькі паслоў. Тадэуш  Рэйтан  - дэпутат Сойма Рэчы Паспалітай ад Навагрудскага ваяводства ВКЛ, разам с Самуэлем Корсакам адкрыта выступiлi супраць здрадніцтва пасла з Польшчы Адама Панінскага, маршалка прарасійскай канфедэрацыі. Яны заклікалі іншых паслоў не дапусціць абрання Панiнскага сеймавым маршалкам і тым самым, па сутнасці, сарваць сейм. На адным з паседжанняў Тадэуш  Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў такога рашэння і не выпускаючы іх з залы паседжанняў, лёг крыжам перад выхадам. Ён крычаў: «Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!».

Змаганне  Рэйтана і  Корсака на сейме працягвалася  38 гадзін, з 19 па 22 красавіка 1773 г, каб толькі не дапусціць абрання Панінскага. Да сойму далучаецца Кароль Рэчы Паспалітай, і пад пагрозай расiйскага пасла ўвесці войскі ў Варшаву і дашчэнту разбiць горад і яго наваколле, быў вымушаны, як і большасць паслоў, далучыцца да канфедэрацыi. Пасля гэтага ў працах сейма, якi далучыўся да прарасійскай канфедэрацыі, Тадэуш Рэйтан і Самюэль Корсак удзелу ўжо не прымалi. Панінскі дасягнуў сваёй мэты. Ён прызначыў дэлегацыю, у якую ўваходзілі па-большасці паплечнікі падзелу. 29 верасня Панінскі выдае трактат аб згодзе з падзелам. На наступны дзень яго сцвярджае сойм і падпісвае кароль. Распад Рэчы Паспалітай афыцыйна пачаўся.

Расея патрабавала стварэння пры каралю Пастаяннай Рады. Яна брала на сябе функцыі цэнтральнай выканаўчай улады. У сакавіку 1775 года ідэя была афіцыйна сцверджана. Кароль назначаўся главой Рады, але рэальных паўнамоцтваў там не меў.

З усіх рашэнняў сойма самым карысным было стварэнне Адукацыйнай камісіі (1773 год). Яна падпарадкоўваалася толькі каралю (а не Радзе). Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі.

Использованные источники

Иллюстрация: фрагмент картины Я. Матейко "Рейтан. Упадок Польши"

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ