СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.7°C
Дымка
Брест
14.6°C
Без особых явлений
Витебск
19.2°C
Без особых явлений
Гомель
12.6°C
Дымка
Гродно
14.1°C
Без особых явлений
Минск
15.5°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Современные деньги имеют свойство обесцениваться и утрачивать часть своей покупательной способности. Это касается всех без исключения валют, в том числе и тех, которые считаются мировыми и используются в международных расчетах.
Инфляция
Цікавымі абрадамі і звычаямі, паэтычным хараством шматлікіх песен вызначаецца беларускае вяселле. Гэта створаны стагоддзямі рытуал, дзе кожны ўдзельнік выконвае пэўную ролю: свата, дружкі, каравайніцы.
Беларускае вяселле
Фильм «Пан Тадеуш», снятый в 1928 году режиссером Ричардом Ордынским, – первая кинолента, на которой был запечатлён Мирский замок.
Мирский замок в кино
Андрей Кулебин — белорусский спортсмен, выступающий в кикбоксинге и тайском боксе. За плечами Андрея — неоднократные победы на чемпионатах мира, а также различных профессиональных и любительских турнирах.
Правила жизни Андрея Кулебина
Беларуская народная песня «У саду гуляла'».
«У саду гуляла» // Слухаць
Партизанское движение в Беларуси в годы Второй мировой войны было самым мощным в Европе.
Партизаны
Программа ТВ

Пакроўская царква — цуд драўлянага дойлідства

Пакроўская царква — цуд драўлянага дойлідства

У Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту непадалек ад сталіцы можна пабачыць многа старадаўніх арыгінальных будынкаў. Некаторыя былі створаны яшчэ ў 17 стагоддзі. Усе яны былі прывезены сюды з розных куткоў Беларусі. Адно з цэнтральных месцаў у экспазіцыі займае Пароўская царква — цудоўны прыклад драўлянага дойлідства 18-га стагоддзя.

Яна з'яўляецца галоўным аб’ектам на плошчы экспазіцыйнага сяла ў музеі народнай архітэктуры і побыту.

Прастора Пакроўскай царквы традыцыйна падзяляецца на прытвор, неф і алтарную частку. Але такая планіроўка была не заўсёды. Мяркуецца, што існуючы прытвор з барочнай вежай і цыбулістай глаўкай быў прыбудаваны да царквы XVIII стагоддзя ў пачатку XIX, а да гэтага невялічкі прытворчык займаў частку нефа. Гэта падцвярджаюць сляды на сценах. Таму хучэй за ўсё гэта царква спачатку была капліцай, пра якую ёсць гістарычныя звесткі ў дакументах 1784 года.

Архітэктура

Асноўную дэкаратыўныю і сэнсавую нагрузку ў інтэр’еры храма нясуць драўляная алтарная перагародка ў выглядзе няпоўнага варыянта іканастаса і тры алтары. Трэба адзначыць, што ў старажытных беларускіх дакументах наогул не ужываецца тэрмін “іканастас”. Яго называлі грэцкім словам “дэісус”, што азначае “маленне”.

Калі даваць агульную характарыстыку ўніяцкім іканастасам Клецкага раёна ў XVIII стагоддзі, то можна сказаць, што для іх былі характэрны формы перагародкі з двума абразамі і “райскімі” альбо “крулеўскімі” брамамі, альбо нават толькі брамы без абразоў. Але часцей за ўсё іканастасаў ва ўніяцкіх цэрквах Клецкага раёна не было. Іканастасы для сельскіх цэркваў вырабляліся не па праектах адукаваных архітэктараў, а варштатнымі майстрамі, якія чэрпалі матывы разьбы ў іншых храмах, часта мянялі іх па сваіх густах. Дадзенае архітэктурнае вырашэнне алтарнай перагародкі адлюстроўвае кампрамісную сутнасць уніяцкай царквы.

Перагародка мае спрошчаную барочную трактоўку. Пад уплывам ракако ў дэкоры райскіх брам з’яўляюцца новыя элементы, увесь дэкор царскай брамы трымаецца на матыве трыльяжа. Аднак у адрозненні ад твораў папярэдняга перыяду ў канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзяў брамы ўжо не маюць мастацкай і нават тэхнічнай цэласнасці: яны выразаны не з суцэльнага кавалка дрэва, а сабраны з асобных элементаў. Намесныя абразы размешчаны ў неглыбокіх рамах з фігурнай выемкай уверсе.

Інтэр'ер

Арыгінальна выкананы абраз  “Хрыстос Пантакратар”. Парны да гэтага твору абраз “Божая Маці Адзігітрыя”. Праз алтарную перагародку праглядаецца галоўны алтар.

Галоўнай алтарнай іконай з’яўляецца “Пакроў Прасвятой Божай Маці”. Яна ўзгадваецца на гэтым месцы ў кліравых ведамасцях 1840 года. Кампазіцыя абраза складаецца з дзвух ярусаў — “зямнога” і “нябеснага”. У ніжнім “зямным” ярусе адлюстраваны традыцыйныя для сюжэта “Пакрова” персанажы. Па цэнтры на крулым двухпрыступкавым амвоне прадстаіць Раман Салодкапеўца. Перад ім аналой, засланы зялёным абрусам.

Святы Раман Салодкапеўца, узнятым на далоні правай рукі, прамаўляе гімн у гонар Божай Маці. Злева (ад гледача) пад намётам — цар з царыцай у чырвоных мантыях і зубчастых вянцах. Справа — епіскап у залатой узорыстай мітры, зялёным сакасе з вялікім Евангеллем у левай руцэ. Перад ім у правым ніжнім куце Святы Андрэй — чалавек божы ў зялёным плашчы, з вялікай сівай барадой. Ён паказвае правай рукой свайму вучню хлопчыку Епіфанію на цуд з’яўлення Божай Маці ў аблоках. Епіфаній у маленні склаў рукі і пазірае ўверх на цуд. У верхнім рэгістры кампазіцыі абраза на аблоках адлюстравана укленчаная Божая Маці, звернутая ў маленні да Хрыста. Яна трымае на руках залацісты пояс-амафор. Хрыстос злева, сярод аблокаў, з вялікай сферай і скіпетрам бласлаўляе. Злева, за спіной Божай Маці, прадстаюць у маленні перад Хрыстом за людзей усе лікі святых. Яны прадстаўлены асобнымі постацямі архангела (лік анёлаў), Іаана Хрысціцеля (лік прарокаў), апостала Пятра (лік апосталаў) і размешчаных у другім радзе прадстаўнікоў ліку святых жонак і святых мужэй.

Неад’емнай часткай прастолу з’яўляюцца даразахавальніца (табернакулум), якая сімвалізуе распяцце, пахаванне і уваскрэшанне Ісуса Хрыста. У XVIII — пачатку XIX стагоддзя ва ўніяцкіх цэрквах Клецкага рэгіёну даразахавальніцы выконвалі ў выглядзе невялікіх скрынак на каталіцкі манер. У даразахавальніцы захоўваліся Святыя дары. Даразахавальніца аздоблена пышным барочным арнаментам у выглядзе хвалістых ліній і кветак.

Даразахавальніца


Вобраз Гроба Гасподня  прысутнічае ў кожным храме. Паколькі ен з’яўляецца самай галоўнай хрысціянскай святыняй, то адлюстраваны ў шматлікіх копіях і сімвалічных імітацыях рознага тыпу. Да іх адносяцца і мадэлі з дрэва, некаторыя з іх мелі форму ракі. Імітацыі Гроба Гасподня мелі духоўную моц першасвятыні праз знешняе сходства з ёй. Яны адлюстроўваюць ідэю ахвяры Гасподняй. Менавіта ў ім з часоў Ранняга Сярэднявечча першапачаткова захоўваліся Святыя Дары. Такая даразахавальніца-саркафаг магла стаяць свабодна, альбо аб’ядноўвацца з галоўным алтаром. Але часцей выраблялі менсу (прастол) як састаўную частку галоўнага алтара, які мае выгнуты профіль саркафага, аздоблены разьбой. У праваслаўнай царкве прастол размешчаны  у цэнтры алтарнай часткі ў выглядзе прамавугольнага стала.

Труна Госпадня

Традыцыя вядзе пачатак ад Грабніцы Ісуса Хрыста, якая з’яўляецца галоўным алтаром Храма Уваскрэшання Хрыстова ў Іерусаліме. Такім чынам, вобраз усёй алтарнай прасторы звязаны з сімволікай пячоры, куды было пакладзена цела Хрыстова.

Было ў царкве калісьці і рэальнае пахаване. Менавіта ў алтарнай частцы знаходзілася надгробная пліта Ганараты Пуляноўскай, памерлай яшчэ ў 1828 годзе  з надпісам на польскай мове. Вядома, што Пуляноўскія былі з каталіцкай шляхты, што служылі ў Радзівілаў. Верагодна, менавіта на грошы Пуляноўскіх перабудоўвалася царква ў пачатку XIX стагоддзя, тады ж купляли царкоўнае начынне, у тым ліку абразы на сценах.

Гроб Гасподзень, які размешчаны у наве, у Страстную Пятніцу з плашчаніцай выносілі на сярэдзіну царквы, і знаходзіўся ён там да Велікоднай ночы. Ён ашаляваны з трох бакоў і мае выпуклую рэльефную разьбу, якая ўяўляе сабой стылізаваныя кветкі, лісты і пацеркі. Гэта прадмет унікальны, датуецца пачаткам XIX стагоддзя. Існуе устойлівая сувязь пакланення Гробу Гасподню і Страсцям Хрыстовым. Прасочваецца яна ў харугвах, якія паходзяць не з Пакроўскай Логнавіцкай царквы, а з суседняй Пласкавіцкай.

Харугвы

Парная харугве Езуса харугва “Найсвятлейшая Панна Балесная”. Божая Маці ў іканаграфіі ізводу “Астрабрамская”, “Балесная”, “Засмучоная”: галава злёгку нахілена да левага пляча, вочы ў смутку апушчаны долу, рукі скрыжаваны на грудзях, далоні павернуты ўверх. Апранута Божая Маці ў светла-ружовую сукенку і блакітны плашч, з-пад якога бачная белая паўпразрыстая хусціна.

Абедзве жывапісныя выявы харугваў акаймаваны рамкай з залатога галёна, прышытага да парчы з арнаментацыяй ў выглядзе залатых раслінных матываў і сарабрыстых крыжоў.

Да тэмы Страсцей Хрыстовых аднясем сваеасаблівы цыкл стацый з чатырох абразоў. Увогуле стацыі больш характэрны для каталіцкага касцёла. Але там кананічна поўны цыкл складаўся з 14 карцін. Ва ўніятаў колькасць была рознай, па вопісах вядомы цыклы з  6, 9, 12 абразоў, але у аснову ўсё роўна пакладзены тэкст пра Хрыстовыя мукі з Евангелля. У нашым выпадку гэта “Маленне аб чашы”, “Хрыстос перад Каіфай”, “Бічаванне Хрыста”, “Нясенне крыжа”, выкананыя адным мастаком.

Шлях Хрыста на Галгофу

Самае ранняе упамінанне пра існаванне ў храмавай прасторы царквы бакавых алтароў на Беларусі  — гэта “Ведамасць аб дазволе ватыканскай Кангрэгацыяй…” уладкаваць такі алтар пры гробе Іасафата Кунцэвіча ў полацкім Сафійскім саборы, які на той час належыў уніятам. Бакавыя алтары паступова пачалі ўладковывацца ва ўніяцкіх цэрквах, змянялася арганізацыя унутранай прасторы, ў якой дагэтуль цэнтральнае месца належыла алтару альбо іканастасу. Цяпер пры ўваходзе ў царкву вернік звяртаў увагу на высокія барочныя бакавыя алтары. Мяркуецца, што яны сталі першым крокам да рэфармавання праваслаўных інтэр’ераў ва ўніяцкія. У XVIII ст. бакавыя алтары былі ўжо паўсюдна. На іх размешчаны абразы “св.Мікола Цудатварац” і “Пятро і Павел”.

Ні адно са стагоддзяў не было для пластыкі такім плённым як XVIII. А першая яго палова — перыяд росквіту скульптуры барока. Хаця ў распаўсюджанні скульптуры галоўнае месца належыла каталіцкай царкве, сустракалася яна даволі шырока і ва ўніятаў. Тут яна была цалкам звязана з творчасцю народных разьбяроў. Матэрыялам для скульптуры у сельскіх цэрквах служыла выключна дрэва. Асабліва распаўсюджанымі былі ўкрыжаванні. Вызначальнай рысай скульптуры канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў з’яўляецца імененне да лаканічнасці пластычнай мовы.

Майстры ў гэты час пазбягаюць перадачы фізічных пакут, характэрных для больш ранніх гатычных і раннебарочных “круцыфіксаў”. Вызначальнай рысай скульптуры “Esse Homo” з’яўляецца добра пераданы майстрам эмацыянальны стан Хрыста. Спрошчаная ў фармальных адносінах, пластычна менш дасканалая, чым прафесіянальная скульптура, яна прыцягвае увагу нечакана жывым і выразным тварам.

Але сапраўды ўнікальны твор драўлянай пластыкі — “П’ета”. Унікальны перш за ўсё рэдкасцю сюжэта. Калі для суседніх Польшчы і Літвы гэта вельмі распаўсюджаная іканаграфія Маці Божай з мёртвым Хрыстом, які ляжыць у яе на каленях, то на Беларусі ён амаль невядомы.

Асабліва цікавы прадмет у экспазіцыі — драўляны фератрон у стылі барока, распісаны пад мармур. Ён выконваў функцыю вынаснога алтара. Да папярэчнай і задняй царгаў прымацаваны металічныя петлі, у якія пры вынасе фератрона падчас працэсій прадзяваліся драўляныя шасты. На прадмеце маецца подпіс, які сведчыць аб тым, што алтарык выкананы “стараннем братчыкаў Галынскіх  у 1791 годзе” (магчыма з вёскі Галынка).  У раме фератрона знаходзіцца абраз  “Маці Божая Адзігітрыя”. Гэты абраз — копія з арыгіналу з Логнавіч невядомага мастака другой паловы XVIII стагоддзя (магчыма Васіля Маркіянавіча ). Іканаграфічны тып “Адзігітрыя”, ізвод “Смаленскі”. Фігуры Дзевы Марыі напаўпостаці і дзіцяткі Хрыста, размешчаны амаль франтальна. Багародзіца трымае Ісуса на левай руцэ, правай указвае на Яго.

Апранута Божая Маці ў светлую шэра-блакітную сукенку з шэра-срабрыстай аблямоўкай гарлавіны і такімі ж поручамі, і светла-чырвоны мафорый, аздоблены залатымі карункамі, з цёмна-зялёным ісподам. На мафорыі Багародзіцы над ілбом і на левым плячы — васьміканцовыя прамяністыя зоркі, на правым плячы — выява зоркі ў выглядзе арнаментальнага дыска. Дзіцятка Хрыстос у белым хітоне і светла-вохрыстым гімаціі, басанож. Правай рукой Ісус бласлаўляе, у левай трымае Евангелле. Німбы круглыя, цёмна-залатыя. Фон абраза светлы, шэра-блакітны, з грэчаскімі манаграмамі — “МРθψ”  і “ІСХС». Гэты абраз пачытаўся як цудадзейны не толькі жыхарамі в. Логнавічы, вядомы ён быў і за межамі дадзенай мясцовасці, узгадваецца ў апісаннях асабліва ўшанаваных абразоў у царкоўнай праваслаўнай літаратуры другой паловы XIX стагоддзя.

Фератрон

Неад’емнай часткай уніяцкіх цэркваў ў XVIII — пачатак XIX стагоддзяў сталі лавы для прыхаджан. Яны былі рознымі па выкананню — ад звычайнай сталярскай работы да аздобленых разьбой. Сярод рэчаў, якія напаўнялі сялянскія храмы, неабходна таксама ўзгадаць свяцільнікі — панікадзіла (дзе свечак было болей за 12). Выкарыстанне такіх свяцільнікаў ў храмавых інтэр’ерах абумоўлена не столькі ўцілітарнымі патрэбамі (асвятліць памяшканне), колькі несла сімвалічнае значэнне. Панікадзіла звычайна запальвалі толькі два разы ў год — на Вялікдзень і Раство.

У часы ўпадка Рэчы Паспалітай ўніяцкія парафіі паступова пачалі пераходзіць у праваслаўе. А рашэнні Полацкага сабора 1839 года аб скасаванні уніі прывялі да пераходу ўсіх вернікаў у праваслаўе альбо каталіцызм. У храмах, перададзеных праваслаўным, масава пачалі аднаўляцца іканастасы. Працэс гэты быў даволі хуткім, а казна рабіла на гэта значныя выдаткі. Трэба адзначыць, што новыя іканастасы рабіліся хутка і ў спрошчаных формах. Немагчыма было іх параўнаць па мастацкіх якасцях з іканастасамі праваслаўных цэркваў напрыклад XVI-XVII стагоддзяў. Не заўсёды хапала якаснага матэрыяла. У сельскіх цэрквах часцяком замест іканастаса будавалася стацыянарная драўляная сцяна з праёмамі для царскіх і дыяканскіх варот. Такая сцяна завешвалася абразамі ў некалькі радоў. Так было і ў нашай Пакроўскай царкве.

Трэба адзначыць, што пры аднаўленні іканастасаў многія элементы характэрныя для старой уніяцкай царквы, захоўваліся. Перш за ўсё гэта датычыцца галоўнага алтара. Ён змяняў сваю функцыю, станавіўся Горным месцам. Таксама захоўваліся фератроны, абразы, скульптура, свяцільнікі... Захоўваліся і “райскія брамы” толькі цяпер. Яны называліся царскімі.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ