СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
10.6°C
Дымка
Брест
-0.2°C
Без особых явлений
Витебск
4.1°C
Без особых явлений
Гомель
8.1°C
Без особых явлений
Гродно
5.1°C
Дождь
Минск
3.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Помадка - мягкая ароматная масса из фруктов или сливок консистенции густой сметаны. Она бывает с разными вкусами и добавками. Чтобы приготовить дома этот десерт, нужно сперва заглянуть в повареную книгу, а о том, как производят помадку на заводах, узнаем из видео.
Как делают сливочную помадку?
Кофе — крепкий, черный, молотый, сладкий, горький... Как же хочется чего-то небанального! Поэкспериментируем и добавим в него корицы и мороженого. Приготовим этот чарующий напиток вместе с Алесей Пуховой.
Готовим кофе с корицей и мороженым
В Музее народной архитектуры и быта в деревне Озерцо под Минском можно увидеть много оригинальных строений. Некоторые возвели еще в 17-м веке. Все они были привезены сюда из разных уголков Беларуси. Одно из центральных мест в экспозиции занимает Покровская церковь - прекрасный образец деревянного зодчества 18-го века.
Дарохранительница // Покровская церковь
Расчетный центр Национального банка - структурное подразделение Нацбанка, имеет круглую печать со своим наименованием и изображением Государственного герба Республики Беларусь и штампы, необходимые для выполнения возложенных на него функций.
Расчетный центр Нацбанка
Адна з найстарэйшых выяў чалавека знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным музее
Старажытная выява чалавека // Глядзець
Юридическое частное унитарное предприятие ”Агентство правовых услуг“
Агентство правовых услуг
Программа ТВ

Таргавіцкая канфедэрацыя

Таргавіцкая канфедэрацыя

Таргавіцкая канфедэрацыя – аб’яднанне супраць прыняцця канстытуцыі Рэчы Паспалітай ў 1791 годзе; саюз польскіх магнатаў, напрауленых супраць рэформ, якія былі прынятыя Чатырохгадовым сеймам 1788-1792 годаў; быў створаны у мястэчке Тарговіцы (зараз на Украіне).

Аўтар таргавіцкай канфедэрацыі — Васіль  Папоў — сапраўдны тайны саветнік, давераная асоба Г. А. Пацёмкіна, бацька генерала П. В. Папова.

3 мая 1791 года ў выніку Чатырохгадовага сойма была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Другая ў свеце і першая ў Еўропе, канстытуцыя не змагла супрацьстаяць намерам Расеі.

Принятие Конституации 3 мая 1791 года. Автор: К. Войняковский.

У сакавіку 1792 лідары антырэфамарматарскага руху збіраюцца ў Пецярбургу. Яны пачынаюць перагаворы з Кацярынай ІІ. Мэта іх збораў – арганізацыя новага ладу Рэчы Паспалітай.

Работа чатырохгадовага сойма (1788 - 1792) фактычна была знішчана тымі планамі, якія будавалі антырэфармістскія розумы. Падзельніцы Рэчы Паспалітай хацелі яшчэ больш аслабіць дзяржаву двух народаў, калі пазбаўлялі яе рэформаў.

“Акт канфедэрацыі генеральнай вольнай кароннай” быў падпісаны ў Пецярбургу 27 красавіка 1792 года. Менавіта на яго аснове была створана Таргавіцкая канфедэрацыя. Антырэфарматарскае аб’яднанне планавала цалкам ліквідаваць Канстытуцыю 3 мая і вярнуць залатыя шляхецкія вольнасці. Таргавіцкая канфедэрацыя адзначала прыярытэт каталіцтва.


Кіраўнікамі канфедэрацыйнага руху ў Польшчы быў Станіслаў Шчасны Патоцкі, у ВКЛ –  канцлер Аляксандр Сапега і Шыман Касакоўскі (былы прыхільнік Барскай канфедэрацыі, пазней абвешчаны гетманам ВКЛ «з волі народу») таксама быў у плыні. Ён павінен быў заняць месца Міхаіла Агінскага, які на той час быў гетманам ВКЛ. Акрамя гэтага Касакоўскі быў павераным па далучэнні да канфедэрацыі ваяводстваў і паветаў Вялікага княства Літоўскага.

30 красавіка з Пецярбургу ў Варшаву была накіравана дэкларацыя імператрыцы Кацярыны ІІ. Тэкст дэкларацыі абвяшчаў кіраўніцтва Рэчы Паспалітай аб прычынах уваходжання войскаў Расеі на яе тэрыторыю. Паслу Расеі ў Рэчы Паспалітай Яну Булгакаву дазвалялася абвясціць дакумент калі яму будзе заўгодна. Пасол робіць гэта 18 мая. Акрамя прычын у тэксце гаварылася, што войскі ўваходзяць на тэрыторыю Рэчы Паспалітай па просьбе праціўнікаў рашэння сойма, каб “вярнуць даўнюю волю і незалежнасць”. З-за гэтага інтэрвенцыю трэба было ўспрымаць як акт “дружалюбнасці”.

21 мая на паседжанні сойма тэкст дэкларацыі быў цалкам зачытаны. Пасля чытання Станіслаў Панятоўскі выказаўся наконт гэтага. Кароль не прызнаваў дэкларацыю і заклікаў абараняць Айчыну ад расейскай інтэрвенцыі шляхам перагавораў. Сілы Рэчы Паспалітай і Расеі былі няроўнымі, і манарх гэта разумеў.

Тым не менш, 22 мая сойм прызначыў Аўгуста Панятоўскага на пасаду галоўнакамандуючага ўсімі ўзброеннымі сіламі Рэчы Паспалітай. У закліке да воінаў дзяржавы кароль назваў дзеянні расейскай імператрыцы “спробай…вярнуць бязладдзе”. 29 мая на апошнім пасежданні сойма сенатары далі канчатковы адказ на дэкларацыю. Удзельнікі сойма заклікалі патрыётаў да абароны Айчыны.

Рэч Паспалітая, яшчэ раней заключыўшая дагавор з Прусіяй, усё ж такі спадзявалася на яе дапамогу. Але дарма. Манарх Прусіі  Фрыдрых Вільгельм ІІ свой адказ аргументаваў Канстытуцыяй 3 мая, з якой ён не быў згодны.

Інтэрвенцыя пачалася. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай апынулася расейскае войска. Армія расейцаў была падзелена на некалькі частак і размеркавана амаль па ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ прытрымлівалася пэўнай  стратэгіі. Яна чакала, пакуль войскі Рэчы Паспалітай першымі пачнуць баявыя дзеянні. Аднак апошнія не былі гатовы да маштабных баявых дзей. Штат войска Рэчы Паспалітай быў зацверджаны толькі 22 мая. Магчыма, Рэч Паспалітая і змагла б выгнаць інтэрвентаў са сваёй тэрыторыі. Але з-за недахопу сродкаў, узбраення, афіцэраў дзяржава двух народаў распалагала толькі 45-47 тысячамі воінаў, 20 тысяч з якіх былі ў рэзерве.

Асноўныя сілы Рэчы Паспалітай канцантраваліся на Украіне пад камандаваннем Тадэвуша  Касцюшкі. Значныя сілы войска ВКЛ знаходзіліся пад Менскам. Тэрыторыя ж на мяжы з Расеяй была амаль без нагляду.

Пачаліся ваенныя дзеянні неўдала для ВКЛ. Здрада камандуючага войскам ВКЛ  Людвіга Віртэмбергскага з самага пачатку абумовіла неўдачы ў супраціўленні інтэрвенцыі. Выпадкова бок Рэчы Паспалітай  перахваціў ліст Віртэмбергскага да прускага караля. У ім камандуючы завяраў манарха Прусіі, што кіруе вайскамі так, каб было лягчэй захапіць тэрэторыю. Так і сталася. Воіны не маглі даць надзейнага адпору расейцам, і адступілі пад Слуцк, Менск, Барысаў. На месца Віртэмбергскага быў прызначаны генерал-лейтэнант Юрый Юдыцкі.

Новаму галоўнакамандуючаму пагражалі ваенныя карпусы Расеі, якія рухаліся на Менск з боку Барысава і Бабруйска. Юдыцкаму прыйшлося адступаць у бок Міру. 4 чэрвеня інтэрвенты ўвайшлі ў Менск.

Нарэшце было прынята рашэнне даць бой расейскім войскам пад Мірам. Спроба бою не ўдалася. Кавалерыя Юдыцкага не вытрымала агню расейскай кавалерыі і пачала адступаць. Камандуючы спрабаваў зноў сабраць войска, каб хаця б абараніцца. Але намаганні Юдыцкага былі дарэмныя. Прыйшлося адступаць у бок Гародні.

Нясвіжская фартэцыя здалася без бою. Калі расейцы ўвайшлі ў Наваградак, то нічога і нікога не засталі там. Шляхта разам з войскам адступала. Для прыхільнікаў Таргавіцкага аб’яднання такія дзеянні шляхты былі не на руку. Пасля стварэння ў Браславе канфедэрацыі (а потым і далучэнне яе да Таргавіцкай канфедэрацыі) яе прыхільныкі хацелі ажыццявіць падобныя меры і ў іншых гарадах.

Пакуль канфедэраты далучалі павятовыя канфедэрацыі да Таргавіцкага аб’яднання, сталіца ВКЛ аказалася ў небяспецы. Мэтай канстытуцыі  ад 3 мая 1791 года было пераадолець у краіне доўгачасовую палітычную нестабільнасць і стварыць трывалы дзяржаўны парадак, што магло б абараніцть дзяржаву ад падзелаў і надаць сілаў для змагання.

Другі падзел Рэчы Паспалітай. 16 красавіка Рэч Паспалітая і Расея прынялі дагавор, па якому Расея мела права ўтрымліваць свае войскі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Вялікае княства Літоўскае не здолела сваімі сіламі абараніць Вільню. Літоўцы змаглі толькі эвакуіраваць архівы ў Варшаву і Гародню. 16 чэрвеня інтэрвенты ўвайшлі ў горад. У справу зноў умяшаліся канфедэраты. Касакоўскі прапаноўвае ўсім далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі. Калі ж літоўцы адмовяцца, Касакоўскі абяцаў аддаць горад казакам “на пагулянне”.

25 чэрвеня ў Вільні была створана Генеральная канфедэрацыя ВКЛ на чале з Аляксандрам Сапегам. Спадар Касакоўскі стаў гетманам Вялікага княства, і дэмантстратыўна хадзіў у форме генерала-лейтэнанта расейскай арміі.

Новым галоўнакамандучым войска ВКЛ пасля паражэння пад Мірам стаў генерал-маёр Міхаіл Забела. Генерал-маёр вырашае перагрупіраваць свае сілы. Пасля гэтага войска ВКЛ накіроўваецца ў бок Слоніма. І 4 ліпеня паміж літоўцамі і расейцамі адбываецца бітва. На дапамогу расейскаму корпусу Ферзена прыйшоў Мелін. Генерал-маёр Забела вырашыў адступіць. Чарговае адступленне з боку ВКЛ. Войскі Княства і Кароны  не адрозніваліся актыўнасцю ў баявых дзеяннях. Інтэрвенты пераўзыходзілі літоўцаў амаль ва ўсім. Ваенныя сілы Рэчы Паспалітай пачалі канцэнтравацца вакол Варшавы. Дзея набліжалася да фіналу.

Генарал-маёр Забела адпраўляе частку войска ў Бярэсце. Галоўнакамандуючы хацеў захаваць хоця б адзін стратэгічны пункт Вялікага княства. Яму гэта не ўдалося зрабіць. Пры абароне Бярэсця 80-тысячнаму войску Расеі супрацьстаялі 3 тысячы літоўцаў. Пасля зацяжнога напружанага бою рэшткі літоўскай арміі пачынаюць адступаць.

Я. Ціхоцкі прапаноўвае каралю арганізаваць атрады “лясной службы”. Па яго меркаваннях, на Гродзеншчыне і Берасцейшыне можна было сабраць каля 4 тысяч людзей для абароны Варшавы. Станіслаў Панятоўскі падтрымаў ідэю, але загадаў накіраваць “вольных стралкоў” на Палессе  для мясцовай абароны. На тэрыторыю Беларусі кіраваць новаспечанымі воінамі адправіліся капітан Фанопка з паручнікам Казлоўскім і харужы Кужанецкі. Павераныя караля спрабавалі арганізаваць атрады ў Бярэсці і Наваградку. Але з-за недахопу сродкаў ажыццявіць ідэю партызанства не атрымалася.

Тым часам  Касакоўскі працягвае займацца ўтварэннем мясцовых канфедэрацый. Падчас працягу наступлення расейскіх войскаў ён са сваім братам стварыў больш за 9 канфедэрацый у ВКЛ.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі піша ліст да Кацярыны ІІ з просьбай аб перамовах. Імператрыца ставіць Панятоўскага перад выбарам: ці ён далучаецца да Таргавіцкай канфедэрацыі, ці інтэрвенцыя працягваецца. Кароль разумее, што з такім слабым войскам ён не зможа супрацьстаяць расейскай арміі і пагаджаецца на ўмовы Кацярыны ІІ. 23 ліпеня Станіслаў Панятоўскі афіцыйна спыняе ваенныя дзеянні і далучаецца да Таргавіцкай канфэдэрацыі.

Многія афіцэры не падзяляюць пазіцыі свайго манарха і падаюць у адстаўку, а самі з’язджаюць з краіны.

Пасля такіх мер караля Рэчы Паспалітай  другі падзел не заставіў сябе доўга чакаць. 23 студзеня 1793 года Расея і Прусія падпісалі акт аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Свае дзеянні дзяржавы тлумачылі барацьбой  з “якабінскай заразай”. Кацярына ІІ лічыла Францыю галоўнай прычынай Канстытуцыі 3 мая.

Незайздроснае становішча было ў Станіслава Панятоўскага. Яго дзяржаву рэзалі на кускі, а зрабіць манарх нічога не мог. У парыве адчаю ён хацеў адрачыся ад трона, але па заканадаўству не мог гэтага зрабіць. Кароль павінен быў прысутнічаць пры сойме, дзе будзе сцверджаны другі падзел.

Гародня прыняла апошні сойм Рэчы Паспалітай, які праходзіў з 17 чэрвеня па 23 лістапада 1793 г. Перад выбарам паслоў у сойм расейскі пасол дабіваўся абсалютнай адсутнасці сярод сенатараў прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. Канешне, “таргавічане” былі большасцю, і рашэнні, якія потым прыйме сойм, былі прыняты загаддзя.

У ходзе сойма “таргавічане”  падзяліліся на дзве групоўкі. Адна з іх, што цікава, выступала за ўключэнне ў склад імперыі ВКЛ з прывілеямі шляхты. Ідэя не знайшла падтрымкі ў Кацярыны ІІ, і такі варыянт развіцця падзей прыйшлося адмовіць.

Галоўны трактат сойма быў падпісаны 17 верасня. Паслы Рэчы Паспалітай не маглі ўносіць змены ў яго. Акрамя таго, што расейскія войскі прысутнічалі на паседжаннях сойма, так яны яшчэ і пагражалі паслам.

Рэч Паспалітая яшчэ спадзявалася на дапамогу Прусіі, з якой было падпісана абарончае пагаджэнне. Але замест гэтага прыйшлося сцвярдзіць “прускі трактат”, па якому частка Рэчы Паспалітай адыходзіла да Прусіі.

16 красавіка Рэч Паспалітая і Расея прынялі дагавор, па якому Расея мела права ўтрымліваць свае войскі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Па гэтаму ж дагавору Расея прадстаўляла інтарэсы Рэчы Паспалітай у краінах, дзе апошняя не мела сваіх пасольстваў.

Сойму нічога не заставалася як зацвердзіць новы дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.

Использованные источники

Иллюстрация: картина И.-Б. Лампи "Портрет В.С. Попова"

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ