СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
25.4°C
Без особых явлений
Брест
23.2°C
Без особых явлений
Витебск
23.2°C
Без особых явлений
Гомель
26.5°C
Без особых явлений
Гродно
25.2°C
Без особых явлений
Минск
21.7°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Что может быть прекраснее, чем старые любимые джинсы, которые прошли с Вами огонь, воду и медные трубы и от этого ничуть не пострадали?
Деним в городе
Оказывается, в фондах Национального исторического музея Беларуси хранится уникальная коллекция фотографий начала прошлого века. Историки с трудом установили имя автора необыкновенных снимков. Более того, сумели разыскать его родственников и пополнить экспозицию. О работах Льва Дашкевича - в материале от Всей Беларуси.
Предметы эпохи. Пикториальные фото Льва Дашкевича
Огромное количество вредителей сада зимуют на земле, и весной, с первыми лучами солнца, они по стволу направляются в крону деревьев.
Ловчие пояса для яблоневых цветоедов
Выращивая георгины, цветоводы очень часто сталкиваются с проблемой зимовки клубней, так как в наших условиях на зиму их нужно выкапывать.
Деление клубней георгин
Решение о получении кредита — ответственное решение
Получить кредит. Памятка Нацбанка
Дипломатические отношения между Республикой Беларусь и Словацкой Республикой установлены 14 января 1993 года.
Сотрудничество со Словацкой Республикой
Программа ТВ

Напалеон Орда. Шлях музыкі і мастака

Напалеон Орда. Шлях музыкі і мастака

Музычная і мастацкая спадчына робіць Напалеона Орду творцай, жыццё якога немагчыма зразумець без палітычна-культурнага кантэкста яго роднага краю.

Карціны Напалеона Орды

Напалеон Орда — адзін з знакамітых беларускіх мастакоў і кампазітараў. Яго жыццёвы і творчы шлях былі звязаныя з часам і культурай краіны, якую ён лічыў сваёй радзімай.

Напалеон Орда нарадзіўся ў маёнтку Врацэвічы ў Пінскім ўездзе, Мінскай губерні (сёння гэта вёска Варацэвічы Брэсцкай вобласці), на этнічных беларускіх землях, якія не гэтак даўно ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай.

Напалеон Орда быў названы ў гонар Напалеона Банапарта, які абяцаў былым грамадзянам Рэчы Паспалітай незалежнасць ад Расійскай імперыі, а таксама адраджэнне польска-літоўскай дзяржавы. Бацька Напалеона Орды, Міхаіл, быў інжынерам, i паходзіў з шляхецкай сям’і.

У 1823 годзе Напалеон скончыў гімназію ў горадзе Свіслач і паспяхова паступіў ў Віленскі ўніверсітэт. Ён абраў фізіка-матэматычны факультэт.

У гэты час у Віленскім універсітэце былі досыць антырасійскія настроі. Па-перш, Вільня — сталіца былога Вялікага княства Літоўскага — яшчэ памятала дні свайго росквіту і не згаджалася на правінцыйны статус, які набывала ў Расіі. Па-другое, ва ўніверсітэце навучаліся ў большасці сваёй нашчадкі  шляхты. Маладыя людзі не жадалі бачыць прыгняценне роднай культуры, якая абвяшчалася ў імперыі “заходнерускай”, і не мела аніякага права.

Шляхта, выхаваная пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, актыўна супраціўлялася палітычнаму палону ў межах Расійскай імперыі. Маючы адну мэту — культурнае і палітычнае адраджэнне, маладыя людзі з “заходнерускіх зямель” аб’ядноўваліся ў рознага кшталту суполкі. Так, у Віленскім ўніверсітэце дзейнічалі суполкі філарэтараў і філаматаў. Студэнты, інспіраваныя ідэямі рамантызму, марылі пра нацыянальнае і культурнае адраджэнне. Напалеон Орда ўваходзіў у склад суполкі “Заряне”. Магчыма гэта было не адзінае падпольнае студэнцкае таварыства, у якое ўваходзіў мастак. Але менавіта за ўдзел у “Заряне” яго выключаюць з універсітэта з чацьвёртага курса ў 1827 годзе.

Орда арыштаваны і знаходзіцца за кратамі 15 месацаў. Пасля ён вяртаецца ў маёнтак бацькі, дзе знадзіцца пад поглядам паліцыі. Але мастак не мог сядзець у Варацэвічах і бяздейнічаць у той час, як польска-арынтаваная шляхта ладзіць паўстанне за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай.

Трэба разумець, што інтарэсы беларускай шляхты (культурнае і палітычнае аднаўленне Рэчы Паспалітай) супадаюць з інтарэсамі польскай. Толькі адно, што яны аб’ядноўвалі намаганні для дасягнення адной мэты, не дае магчымасці гаварыць пра тое, што беларуская шляхта была польска-арыентаваная.

Шлях музыкі і мастака

Напалеон Орда, які апасаўся арышта, выехаў па-за межы Расійскай імперыі. Ён вандруе па Еўропе. Менавіта ў гэты час Орда абірае свой творчы шлях музыкі і мастака.

Орда атрымлівае статус эмігранта і жыве ў Парыжы, дзе пачынаюць гуртавацца палякі і беларусы, выгнаннікі з роднай зямлі. Ён сябруе з Фрэдырыкам Шапэнам, Адамам Міцкевічам. Орда быў жаданым госцем у салоне Адама Чартарыйскага, главы польска-беларускай эміграцыі ў Парыжы.

Мастак Напалеон браў урокі музыкі ў Шапэна і Ліста. Ён быў добра знаёмы з выдатнымі музыкамі свайго часу — Вэрдзі, Берліозам, Расіні. Захаваліся сведкі, што ён разам ладзіў акампанемент для паэтычных вечарын, на якіх Адам Міцкевіч чытаў свае вершы. Ён таксама выкладаў у Італьянскай оперы ў Парыжы.

Орда бярэ ўрокі жыпапісу ў П’ера Жырара, які быў вядомым майстрам архітэктурнага пейзажа. Дзякуючы гэтаму, а таксама зацікаўленнасці мастака архітэктурнай спадчынай Вялікага княства Літоўскага, у беларусаў, украінцаў і палякаў захаваліся візуальныя выявы шмат якіх помнікаў.

Расійскі цар Аляксандр II аб’яўляе амністыю, і шмат хто з польска-беларускай эміграцыі вяртаецца назад у родныя мясціны. Напалеон Орда пакідае Парыж і вяртаецца ў родны маёнтак Варацэвічы. Аднак ён пазбаўлены права ўладальнасці ім за ўдзел у паўстанні. Таму, калі памірае яго маці ў 1959 годзе, Варацэвічы пераходзяць расійскім уладам, аднак Орда можа арэндаваць свой родны маёнтак.

Ён жыве ў Варацэвічах, шмат вандруе па Гарадзешчыне, але пасля пераезджае ў Валынь, дзе працуе хатнім настаўнікам музыкі.

Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага (1862–1863 гг.) Напалеона Орду падазраюць як удзельніка. Яму пагражае высылка ў Сібір. Дзякуючы намаганням яго жонкі (якая засталася ў Парыжы) і сяброў, ён не быў арыштаваны. Але Орду пазбаўляюць магчымасць жыць у родных мясцінах — Варацэвічах.  Яму дазволілі толькі пасяліца ў маентку родных у Кобрынскім павеце.

Напалеон Орда шмат вандруе і робіць архітэктурныя пейзажы акварэлью, алоўкам, гуашшу, а таксама літаграфіі. Захавалася больш за тысячу малюнкаў Орды. Яго працы вылучаюцца ўвагай да дэталей. Пэўнасць архітэктурных пейзажаў такая высокая, што нават сучасныя рэстаўратары звяртаюцца да іх. Шмат з якіх замкаў і маёнтакаў, якія захаваліся на яго працах, былі разбураны пад час савецкай улады і двух сусветных войн.

Напалеон Орда пасля сябе аставіў шмат музычных твораў, сярод якіх мазуркі, паланэзы і полькі — танцэвальныя мініатуры, якія з`яўляюцца тыповымі для польска-беларускай музычнай традыцыі ХIХ стагодзя. У 1873 годзе ў Варшаве быў выдадзены падручнік Орды “Граматыка музыкі”, які на працягу наступных некалькі дзесяцігоддзяў карыстаўся вылікім попытам.

Напалеон Орда памер у 1883 годзе ў Варшаве. Ён адпісаў пахаваць сябе ў Янове, дзе быў радавы склеп.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ