СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
19.9°C
Без особых явлений
Брест
15.3°C
Без особых явлений
Витебск
19.9°C
Без особых явлений
Гомель
15.2°C
Без особых явлений
Гродно
17.9°C
Без особых явлений
Минск
13.7°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Березинский заповедник — это уникальная возможность увидеть дикий мир своими глазами. Из животных, занесенных в Красную книгу Беларуси, здесь обитают европейский зубр и рысь, летучая мышь прудовая ночница и бурый медведь.
Животный мир Березинского биосферного заповедника
Воля на совершение сделки может быть выражена тремя способами, указанными в ст. 159 Гражданского кодекса Республики Беларусь (далее – ГК):
Форма сделок
С 1.01.2012 года вступил в силу Указ Президента РБ № 512 «О некоторых вопросах использования государственного жилищного фонда», определяющий условия предоставления гражданам за плату во временное владение жилых помещений.
Арендное жилье – новое направление жилищной политики
BMW 5-series Gran Turismo выглядит как массивный и солидный, хотя и не лишенный своеобразного изящества автомобиль. В его облике безошибочно распознается изделие немецкого автоконцерна.
BMW GT
Озимый чеснок дает более высокий и качественный урожай луковиц, чем яровой, его луковицы при правильной уборке лучше и дольше сохраняются.
Сажаем озимый чеснок
Гісторыя літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ” пачалася з акцыі “Форматворы Бум-Бам-Літа”. 25 чэрвеня 1995 года ў Мінску выпадкова была вынайдзена назва “Бум-Бам-Літ”, якая прыжылася насуперак жаданню некаторых удзельнікаў. На момант стварэння “Бум-Бам-Літа” ў беларускай літаратуры не існавала выразнага падзелу на масавую і элітарную. А патрэба ў авангарднай творчасці была.
Гісторыя “Бум-Бам-Літа”
Программа ТВ

Галерэя Завішаў

Галерэя Завішаў

Завішы гербу «Лебедзь» належалі да буйной шляхты Беларусі і Літвы. Першы з вядомых Завішаў узгадваецца ў дакументах Метрыкі ВКЛ пад 1443 – 1486 гадамі.

Яго ўнук Андрэй ажаніўся з Барбарай Кежгайла, жанчынай вельмі энергічнай. Дзякуючы Барбары, іх дзеці атрымалі ў спадчыну вялікія зямельныя абшары – воласць Бакшты паміж Мінскам і Ігуменам (цяпер – пасёлак Чэрвень), з дварамі Смілавічы і Дукора, а таксама Вакаў з  дварамі Выганічы і Новае Поле. Магнацкая лінія Завішаў утварылася ў чацвёртым пакаленні, у канцы XVI стагоддзя, калі магнат Андрэй Вішнявецкі ўзяў апеку над дзецьмі памерлага Яна Завішы, ажаніўшыся з аўдавелаю Эўфіміяй з Вярбіцкіх. Ад XVIII стагоддзя некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі графскі тытул “граф на Бакштах”.

На працягу стагоддзяў Завішы займалі высокія дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Іх можна знайсці сярод адміністрацыі стольнай Вільні, Коўна, Наваградка, Мсціслава, Віцебска, Мінска. Асабліва цесна лёс Завішаў звязаны з Мінскам і яго ваколіцамі. Ад канца XVI стагоддзя да 30-х гадоў да XIX стагоддзя бачым прадстаўнікоў роду на кіруючых пасадах Мінскага ваяводства. Ігнацы Завіша (1696 –1738), напрыклад, надворны маршалак ВКЛ, стараста мінскі, быў пятым па ліку прадстаўніком роду ў кіруючых колах гарадской акругі.

Род Завішаў вызначаўся сваёй фундатарскай дзейнасцю. У сучасным Мінску захаваліся старадаўнія муры мужчынскага бернардынскага  кляштару (цяпер – Беларускі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва па вуліцы Кірыла і Мяфодзія). У касцёле гэтага кляштара ад сярэдзіны XVII стагоддзя знаходзіцца мураваная капліца, пабудаваная коштам маршалка ВКЛ Крыштафа Завішы. Крыштаф Станіслаў Завіша (1666-1721), унук фундатара капліцы, усталяваў там мемарыяльны камень з указаннем даты – 1709 год.

Завішы ахвяравалі сродкі і жаночаму бернардынскаму кляштару (цяпер – кафедральны сабор Святога духа), законніцамі якога былі сястра Людвіна і Тэкля Завішанкі.

Яшчэ ў канцы 50-х гадоў XX стагоддзя ў Мінску можна было бачыць велічныя руіны дамініканскага кляштара (не захаваўся). Зямлю для яго пабудовы набыла жонка мінскага ваяводы Андрэя Завішы Сафія Валовіч. Дабрадзеямі мінскіх дамініканцаў былі і прадстаўнікі малодшай лініі роду – Юры (загінуў  пад Хоцінам у 1621 годзе) і Крыштаф, ляснічы ковенскі. Пабудова аднаго з галоўных уніяцкіх манастыроў Беларусі XVIII (цяпер не існуе) у весцы Ляды пад Мінскам ажыццявілася таксама дзякуючы Завішам – Ігнацыю, яго сёстрам і маці.

Сярод Завішаў варта ўзгадаць Яна Казіміра (1852 -1887), вядомага археолага, пачынальніка даследвання эпохі каменнага веку на тэрыторыі Беларусі. Шануючы сваіх продкаў, ён ахвяраваў грошы на выданне кнігі мемуараў згаданага вышэй ваяводы мінскага Крыштафа Станіслава Завішы.

Вялікую ролю ў адраджэнні нацыянальнага  духу і культуры Беларусі і Літвы на пачатку XX стагоддзя адыграла Магдалена з Завішаў Красіньская-Радзівіл (1861 -1945). Яна выдаткоўвала значныя сродкі на беларускі адраджэнскі друк. Невыпадкова кніжныя выданні газеты “Наша Ніва” (“Вянок” Максіма Багдановіча, “Васількі” Ядзвігіна Ш., ”Курганная кветка” Канстанцыі Буйло) выходзілі , упрыгожаныя завішанскім гербам  – “Лебедзь”. У сваім маёнтку Кухцічы Магдалена адкрыла беларускую школу для сялянскіх дзяцей, а справаводства загадала весці таксама па-беларуску. У Лондане яна пабудавала касцёл для літоўскіх эмігрантаў, а ў Варшаве – прытулак для габрэйскіх сірот.

Ад 1690 года і на працягу двух наступных стагоддзяў рэзідэнцыя Завішаў быў маёнтак Кухцічы ( цяпер – пасёлак Першамайск Уздзенскага раёна Мінскай вобласці). Кухціцкія абшары займалі 550 валокаў зямлі – больш за 11 тысяч гектараў у сучаснай сістэме вымярэння. Сядзіба ў маёнтку пабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя  генерал-маёрам  расійскага войска Янам Завішам. Тут знаходзілаліся багатая бібліятэка, архіў, карцінная галерэя. У аранжарэях вырошчваліся экзатычныя кветкі і дрэвы. У сядзібным парку  стаяла капліца і «скарбец», дзе захоўваліся каштоўныя творы мастацтва. Бляск Кухцічаў згас па смерці жонкі Яна Завішы – Ганны з Ліпскіх. Апаошняй гаспадыняй маёнтку была яе праўнучка Магдалена Радзівіл.

Партрэты, сабраныя ў «галерэю Завішаў», не належылі да аднаго збору. Штосьці знаходзілася ў рэзідэнцыі, штосьці – у іншых дамах, некаторыя з партрэтаў, верагодна, выконваліся для культавых інтэр’ераў.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ