СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
25.4°C
Без особых явлений
Брест
23.2°C
Без особых явлений
Витебск
23.2°C
Без особых явлений
Гомель
26.5°C
Без особых явлений
Гродно
25.2°C
Без особых явлений
Минск
21.7°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Удельный вес инвестиций в основной капитал в ВВП по итогам 2012-го года - 28,8%. Рейтинг стран-инвесторов ПИИ на чистой основе в РБ возглавляют Кипр и Россия.
Инвестиции в Беларусь: итоги 2012-го года
2-я городская клиническая больница - старейшее лечебное учреждение столицы. Ее история началась в 1799 году. На протяжении 214 лет больница стоит на охране здоровья и вносит вклад в развитие медицинской науки.
2-я городская клиническая больница
Республика Беларусь взаимодействует со странами СНГ на двустороннем уровне и в рамках интеграционных объединений.
Содружество Независимых Государств
Какие балаганы выступали и как проходили цирковые выступления первых артистов в прошлом белорусской столицы? Вся Беларусь расскажет.
Балаган, сальто-мортале и первый минский цирк
Студенческие годы
'Молодняк» и звездные странники
Юрась (Юрый Мікалаевіч) Свірка (1933–2010) — беларускі паэт, журналіст, перакладчык. Вядомы пад псеўданімамі Банадысь Кастрыца, Гарчыца. У відэа кароткія звесткі пра творчасць паэта і верш. Усе вобразы адлюстраваны праз малюнкі на пяску.
Юрась Свірка
Программа ТВ

Фарны касцёл у Нясвіжы

Фарны касцёл у Нясвіжы

Беларуская інтрэрпрытацыя барока мае некалькі важных адрозненняў ад італьянскага барока, іспанскага ці нямецкага.

Адным з цудоўнейшых прыкладаў ранняга барока на беларускіх землях з’яўляецца Фарны Касцёл Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы (1587 – 1593 гг). Фундатарам касцёла быў Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка.

Канец XVI  – печатак XVII стагодзя ў еўрапейскай ментальнасці праходзіць нешта накашталту рэвалюцыі. Ідэі Рэнесансу – гуманізм, антропацэнтрызм і ўздым чалавечай натуры – паступова прыходзяць у заняпад. Па-першае, рэнесансны светапогляд парадзіў Рэфармацыю. Гэтую з’яву нельга разглядаць толькі як выключна рэлігійную: яна несла ў сабе тую парадыгму, за якую змагаліся не толькі Ян Гус, Марцін Лютэр ці Сымон Будны, але ўвогуле – ідэі тагачастнага грамадства. Незадаволенасць кансерватыўнай палітыкай Рымска-Каталіцкай Царквой, якая несла ў сабе адбітак сярэдневечнага светапогляду. Ёй было цяжка прыняць тое, што чалавек паступова становіцца ў сярэдзіне космаса, а Бог займае ролю яго творцы. Пратэстантызм прымае ідэі новага часу, і ў Еўропе пачынаецца крыжовы паход, але на гэты раз яго ладзяць супраць каталікоў. Ідэя зносін чалавек – Бог пратэстантаў не толькі ідзе супраць каталіцкага кліраса, сцвярджае антропацэнтрызм – любы чалавек можа быць пачуты Творцай у любым месцы, у любы час, і для гэтага не патрэбны злішкі золата, індульгенцыі ці святары. Знакава, што для будоўлі пратэстанцкіх кірх ў гэты час ужываецца наватарскі для многіх паўночных краін стыль рэнесанс. Так, напрыклад, адзін са знакамітых беларускіх пратэстанцкіх храмаў – кальвініскі храм у Заславле на Замкавай гары (з XIX стагодзя праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква, якая падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыархату) пабудавана ментавіта ў стыле паўночнага рэнессансу (паўночны рэнесанс таксама ўключае элементы готыкі).

Вядома, што бацькай Сіроткі, фундатара Фарнага Касцёла, быў галоўны заступнік пратэстантаў у Рэчы Паспалітай – Мікалай Радзівіл Чорны. Менавіта Мікалай Чорны дапамагаў Сымону Буднаму выдаваць свае рэлігійныя працы. Але яго сын – Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка адмовіўся ад веры бацькі і вярнуўся да каталіцтва. Яго сучаснікі былі захоплены новай рэлігійнай модай – Таварыствам Езуса – новым ордэнам у Касцёле.

Рымска-Каталіцкая Царква з той самай часіны, як Марцін Лютэр 31 кастрычніка 1517 года прыбіў свае “95 тэзісаў” да дзвяры Замкавай царквы ў нямецкім горадзе Вітэнберг, пачула сваю небяспеку. Яна яшчэ помніла масавасць прыхільнікаў ерасей – катараў і гусітаў, з якімі прыйшлося змагацца агнём (менавіта тады і палыхалі вогнішчы інквізіцыі). Тым больш, што ідэі Лютэра падтрымалі не толькі простыя людзі, але і арыстакратыя. Усё больш магнатаў падтрымлівалі і новую дагматыку, і новы светапогляд. Так, толькі праз дзесяць год  пасля знакамітых 95 тэзісаў супраць каталіскай царквы, швецкі кароль Густаў Ваза распачанае лютэранскую місію ў сваёй краіне. А ў 1536 годзе лютэранства становіцца афіцыйнай рэлігіяй Даніі. І гэта не гаворачы пра шматлікіх прыхільнікаў сярод нямецкіх курфюстаў… Канешне, багатыя і магутныя прыхількікі Рэфармацыі бачылі ў новай рэлігійнай плыні магчымасць акрэсліць не толькі сваю палітычную незалежнасць, але і культурную. Такім чынам, Рымска-Каталіцкая царква зразумела неабходнасць перагледезець не толькі сваю дагматыку, але і сваю месіянерскую дзейнасці. У 1540 годзе папа Павел III дае дазвол на стварэння новага ордэна – Таварвства Езуса ці езуітаў. Галоўнай мэтай новага ордэна стала менавіта рэнесансная парадыгма адукаванага чалавека. Езуіты пачалі ладзіць школы і калегіюмы, якія ніколі не былі накіраваны выключна на каталіцкае месіянерства, але на шматбаковую адукацыю, як гуманістычную, так і прыродазнаўчую.

Так, адным з першых прадстаўнікоў Таварыства Езуса ў Рэчы Паспалітай (нагадваю, што гэта толькі першыя дзесяцігоддзі існавання канфедаратыўнай краіны, у якой і Вялікае Княства Літоўскае, і Карона Польская мелі аднолькавыя правы) быў Пётр Скарга, ён засноўвае ў 1570-х гадах езуіцкія калегіюмы ў Дэрпце, Полацке і Рызе, засноўвае віленскі калегіюм, які потым становіцца знакамітым Віленскім універсітэтам. Яго пропаведзі карыстаюцца вялікай папулярнасцю, і шмат з арыстакратаў, бацькі якіх колькі дзесяцігоддзяў назад былі захоплены пратэстантызмам, адмаўляюцца ад гэтай веры. Верагодна, што і Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка чуў духоўныя пропаведзі гэтага безумоўна тэленавітага аратара. Сіротка вырашае падтрымаць езуітаў. Ён запрашае ў Нясвіж італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыю Бернардоні (славенізіраванае імя – Ян М. Бернардоні).

У свой час Бернардоні працаваў над саборнай царквой Таварыства Езуса – царква ў гонар імені Езуса – Іль Джэзу ў Рыме. Ёсць меркаванне, што быццам сам Мікеланджэла з’яўляецца аўтарам праекту гэтай царквы. Але насамрэч вялікі архітэктар быў незадаволены магчымай ўзнагародай і адмовіўся ад праекта. Але галоўным архітэктарам стаў яго вучань – Джакама Віньёла. Царква была пабудавана ў 1568 – 1584 гадах у стылі маньерызм. Маньерызм з’яўляецца не толькі архітэктурным стылем, але і своеасаблівым светапоглядам, які прыходзіць напрыканцы эпохі Рэнесанса. Чуецца расчараванне ў гуманістычных ідэях, пачынаюць з’яўляцца песімістычныя тэндэнцыі, якія пераплятаюцца з пэўным адчуваннем таямнічага і містычнага. Светапогляд маньерызма з’яўляецца адным з прыкладаў агульнай незадаволенасці чалавека, яго прагай і да ўжо немагчымых ідэй рэнесанса, і да рэлігіі. Самым яскравым прыкладам маньерызма можна лічыць жывапіс Караваджа з яго незвычайна-таямнічымі ценямі. Менавіта гэтыя гульня з светам і ценямі адбіваецца на фрэсках у Іль Джэзу. Зробленыя ў адной плоскасці, яны маюць эфект выпукласці. Гэты эфект пазней будзе выкрыставаны і ў Фарным касцёле ў Нясвіжы. Паступова маньерызм стане адной з філасофскіх і эстэтычных баз эпохі барока. Але на пры канцы XVI стагодзя і пачатку XVII  архітэктурны стыль барока яшчэ цесна звязаны з маньерызмам, галоўным чынам гэта звязана з тым, што Іль Джэзу становііцца прыкладам для езуіцкіх сабораў, у першую чаргу ў Рэчы Паспалітай (канешне, галоўны прыклад – Фарны касцёл у Нясвіжы, а таксама касцёл св. Пятра і св. Паўла ў Кракаве, архітэктарам якога таксама быў Джавані М. Бернардоні) і Лацінскай Амерыцы. Гэта было звязана з шырокай дзейнасцю езуітаў (і зноўку можна прывесці ў якасці прыклада Джавані М. Бернардоні).

Асаблівасцю новага езуіцкага храма ў Нясвіжы можна назваць тое, што ён пабудаваны ў стылі раняга барока (як было вызначана раней, архітэктурны стыль барока на пачатку свайго існавання быў цесна звязаны з саборам Іль Джэзу, які пабудаваны ў стылі маньерызм). Але падабенства фасадаў і прыёмаў у ўпрыгожванні – гэта толькі форма, бо светапоглядавы складнік эпохі барока на Беларусі, і нават шырэй – у Рэчы Паспалітай, не звязаны з маньерызмам. Ідэі гуманізма і асветніцтва, непрыняцця гвалту і ідэі законнасці (якія былі ўвасоблены ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага) сталі не толькі рэнесанснай парадыгмай культуры ВКЛ, але паступова становяцца неад’емнай часткай беларускай культуры. Таму як толькі Паўночны Рэнесанс дасягнуў свайго піку, амаль адразу з Італіі прыходзіць новае веянне – барока, яшчэ не сфармаванае ў поўнай меры. Беларуская інтрэрпрытацыя барока мае некалькі важных адрознянняў ад італьянскага барока, іспанскага ці нямецкага. Але некалькі асноўных прынцыпаў сведчыць пра тое, што Фарны касцёл у Нясвіжы, хоць ён і мае элементы стыля рэнесанса, з’яўляецца маніфестам барока на нашых землях.

Перш за ўсё барока ўвасабляе ў сабе супярэчнасці. Барочны чалавек бачыць прыгажосць свету, і фізічную, і духоўную. Але адвечнае memento mori нагадвае, што пасля зямнога жыцця мабыць нічога і не будзе, а ўся прыгажосць стане прахам. Ад гэтага і ідуць небывалыя раней формы і фарбы, якія проста крычаць пра жыццелюбства. Багатыя фрэскі і шыкоўная лепніна ў нясвіжскім Фарным касцёле – гэта не сцвярджэнне ідэй Рэнесанса і гуманізма, але ўвасабленне барочнага прынцыпу здзіўлення. Эстытычны аспект з’яўляецца галоўным, калі мы глядзім на фрэскі ў касцёле, мы захоплены іх пышнасцю і раскошай – тут няма месца патаемнаму жаданню рэнесанснага чалавека сцвярдзіць сябе ў сусвеце. Але гэта толькі адзін бок барока. Іншы яго бок звязаны з цытатай з біблейскай кнігі Эклеэіяста – vanitas vanitаtum – “суета сует”. Менавіта так і апісваецца барочны светапогляд. Усё ідзе да сканчэння, і канец можа быць значна хутчэй, чым яго чакаюць – гэта не толькі эстэтыка смерці, але і поўнае песімістычных думак жыццё. Гэтая барочная супярэчлівасць адбіваецца і ў Фарным касцёле – пад багатым пышнымі роспісамі купалам, у падполлі касцёла знаходзіца склеп – радавая усыпальніца Радзівілаў. Першым быў пахаваны ў ёй Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ