СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
15.3°C
Ливневый дождь
Брест
12.0°C
Без особых явлений
Витебск
12.3°C
Без особых явлений
Гомель
13.4°C
Без особых явлений
Гродно
12.5°C
Без особых явлений
Минск
10.7°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Вправе ли мы, родители, так безапелляционно вмешиваться в жизнь своих детей с самого их рождения? Советовать им, подсказывать, как поступить, принимать за них решения
Испытание любовью, или как вырастить подкаблучника
Что может обезоружить, привлечь внимание и совершенно очаровать за одно мгновение? Конечно же, улыбка!
Блестящая улыбка: скайсы
Производственное объединение «Керамика» (с 22 марта 1995 г. – ОАО «Керамика») было создано в 1980 г. на базе Витебского комбината стройматериалов.
Витебское ОАО «Керамика»
Овсянка – блюдо, знакомое каждому с детства. Поклонники здорового питания обязательно включают ее в рацион.
Почему диетологи рекомендуют овсяную кашу
Мелитина Станюта — белорусская гимнастка, многократный призер чемпионатов мира и Европы.
Правила жизни Мелитины Станюты
Комиссия по трудовым спорам (далее – КТС) является обязательным первичным органом по рассмотрению всех трудовых споров, возникающих между работником и нанимателем, кроме тех, для которых установлен иной порядок их рассмотрения.
Компетенция комиссии по трудовым спорам
Программа ТВ

Геральдычная культура Беларусі

Геральдычная культура Беларусі

Геральдыка, або гербазнаўства – сістэма ведаў пра гербы, правілы іх складання і выкарыстання. У Дзяржаве Абодвух Народаў – Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім – гербам надавалася асаблівае значэнне. Абмеркаванне прыналежнасці рода да таго ці іншага гербу, яго малюнка, сімволікі было ўлюблёнай тэмай прыватнай размовы на шляхецкіх сходах і застоллях

Геральдычная культура бярэ пачатак у XI – XII стагоддзях у краінах Заходняй Еўропы – Германіі, Англіі, Францыі. Яе ўзнікненне звязана, найперш, з удзелам рыцыраў у крыжовых паходах і турнірах. Геральдычныя фігуры найчасцей змяшчаліся на шчыце, адсюль шчыт – традыцыйная форма герба.

Беларусь далучылася да еўрапейскай геральдычнай традыцыі ў XIV – XV стагоддзях. Як паведамляе Густынскі летапіс XVII cтагоддзя, князь Віцень (1292-1316) “…измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне нарачут Погоня». Статут  ВКЛ 1566 года юрыдычна замацаваў за “ Пагоняй” статус дзяржаўнага герба ВКЛ.

У 1413 годзе, за часам княжання Вітаўта Вялікага, у замку Гародля, што на Заходнім Бугу (цяпер – тэрыторыя Польшчы) была падпісана Гарадзельская ўнія (пагадненне) паміж Княствам і Каронай. Паводле аднаго з яе пунктаў адбылася передача родавых гербаў кароннай шляхты баярству ВКЛ. Гэта акцыя ўвайшла ў гісторыю як “Гербавае пабрацімства”.

Назвы гербаў няпроста растлумачыць, бо сэнс многіх з іх з цягам часу змяніўся ці гэтыя словы наогул больш не ужываюцца ў еўрапейскіх мовах. Назваю маглі быць імёны асабістыя і мянушкі – “Драгаслаў”, “Цяляпала”; покліч у бітве або ў паходзе “Даленга” (“ Да луга”), “Астоя” (“Прыпынак”), “Адвага”; маглі быць імёны геаграфічныя – “Друцк”, “Багорыя” і зааморфныя “Ліс”, “Ястрабец”.

Заходнееўрапейская сістэма геральдыкі адрозніваецца ад польска-беларускай: у аснове першай – індывідуальны пачатак, у аснове другой – родавы. У нас адным гербам маглі карыстацца прадстаўнікі розных родаў. У той жа час прадстаўнікі аднаго і таго ж роду маглі ўжываць розныя гербы.

Асноўным носьбітам геральдычных традыцый была шляхта – людзі бою, ваяры. Яны здабывалі свой шляхецкі статус, пацверджаны гербам, на палях бітваў. На працягу стагоддзяў колькасць шляхты ў Беларусі складала ў сярэднім 8% (у іншых краінах 1-2 %). Ад канца XVIII стагоддзя, калі Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі, рускі ўрад прымаў меры для скарачэння колькасці шляхты на далучаных тэрыторыях. У выніку ўвядзення патрабаванняў, цяжкіх для выканання, пацвердзіць сваё шляхецкае паходжанне змаглі не больш за 3 % насельніцтва.

Ад часоў сярэднявечча гербы надавалі гарадам і мястэчкам разам з Магдэбургскім правам – правам самастойнага кіравання. Каля 70 гарадоў і мястэчак Беларусі ў XV – XVIII стагоддзя мелі свой герб. Адмысловымі гербамі карысталіся грамадскія аб’яднанні, адміністрацыйныя і навучальныя ўстановы, цэхі, канфесійныя ўстановы і аб’яднанні.

Дзяленне герба на палi і парадак іх чытання

Герб апісваецца з пункту погляду таго, хто трымае шчыт. Для гледача правы бок герба ўспрымаецца як левы, і наадварот.

Асабісты герб прыватнай асобы дае інфармацыю аб роднасных сувязях з іншымі прадстаўніками роду. На чатырохпольным гербе першую пазіцыю займаў герб бацькі (герб роду),  другую – герб роду маці,трэцюю – бабкі па бацьку, чацвёртую – бабкі па маці. У пяціпольным гербе бацькоўскі герб змяшчаўся ў сэрцавым полі (цэнтр) а ў пятым – герб прабабкі па бацьку.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ