СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
9.2°C
Без особых явлений
Брест
12.4°C
Без особых явлений
Витебск
12.1°C
Без особых явлений
Гомель
10.8°C
Без особых явлений
Гродно
13.8°C
Без особых явлений
Минск
11.5°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Ганцевичский район расположен на северо-востоке Брестской области.
Ганцевичский район
Ад другой паловы XVI да канца XVIII стагоддзя на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны ўваходзілі ў склад дзяржавы – Рэчы Паспалітай.
Дзяржава Рэч Паспалітая (1569 - 1795)
Одеяло традиционно изготавливается из шерсти, но в последнее время также и из синтетических волокон. Подробнее о производстве –– в нашем видео.
Как делают одеяло?
Овсянка – блюдо, знакомое каждому с детства. Поклонники здорового питания обязательно включают ее в рацион.
Почему диетологи рекомендуют овсяную кашу
Порадовать себя и своих близких букетом сирени в разгар зимы довольно просто.
Выгонка сирени
В 2012 году белорусско-таиландский товарооборот превысил 225 млн. долл., тем самым Таиланд стал крупнейшим торговым партнером Беларуси в регионе Юго-Восточной Азии, обогнав Вьетнам, Индонезию и Малайзию.
Торгово-экономическое сотрудничество
Программа ТВ

Род Радзівілаў

Род Радзівілаў

Радзівілы гербу «Трубы» — буйнейшы магнацкі род Вялікага княства Літоўскага, прадстаўнікі якога займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады краіны ў XV–XVIII стагоддзях. Ад канца канца XVIII да пачатку XX стагоддзя быў перыяд найвышэйшай магутнасці роду — яны сапраўды былі “некаранаванамі каралямі” у гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

Заснавальнік роду — Радзівіл Осцікавіч, сын віленскага кашталяна Крыстына Осціка .Факт яго існавання пацьверджаны дакументальнымі крыніцамі. Што да бацькі Осціка — Войшунда, дзеда заснавальніка  роду, то гэта, хутчэй за ўсё, асоба міфалагічная, дакладна пра ягонае існаванне нічога не вядома.

Радавы герб Радзівілаў «Трубы»

Дэвіз: «Бог нам радзіць!»

Ад канца XV да пачатку  XVI стагоддзя сфарміраваліся тры галоўныя лініі роду: старэйшая ( “на Ганёндзах і Мэдэлях” з маёнткамі ў Падляшшы); сярэдняя (нясвіжска-алынская з маёнткамі ў Беларусі і Украіне); малодшая (“на Біржах і Дубінках” з маёнткамі ў Літве).

Генеалогія роду Радзівілаў, 1742

Да ўзвышэння Радзівілаў асабліва спрычынілася нясвіжская лінія роду. Гарады Нясвіж, Алыку, мястэчкак Лахву на Палессі і іншыя маёнткі  ў дом Радзівілаў прынесла Ганна Кішчанка, ўзяўшы шлюб з Янам Мікалаем Барадатым (1474–1522), унукам заснавальніка роду. Ад сына Яна Барадатага — Мікалая Радзівіла Чорнага (1515–1565), самай уплывовай  постаці ў палітычнай гісторыі ВКЛ сярэдзіны XVI стагоддзя, асабістага сябра  караля Жыгімонта Аўгуста — пайшлі тры адгалінаванні нясвіжска-алынскай дынастыі.

 Замкі і палацы Радзівілаў

У 1547 годзе для сябе і сваіх нашчадкаў Мікалай Чорны атрымаў ад імператара Свяшчэннай рымскай імперыі Карла V тытул князя. З гэтай прычыны родавы герб “Трубы” знайшоў месца на грудзях чорнага арла.

Мікалай Радзівіл Чорны атрымлівае тытул князя ад імператара Карла V

Старэйшы сын Мікалая Чорнага, Мікалай Крыштоф Радзівіл па мянушцы Сіротка (1549–1616), вядомы дзяржаўны, ваенны, рэлігійны дзеяч — бадай што самая праслаўленая фігура сярод Радзівілаў. Разам  са сваімі братамі Станіславам і Альбрыхтам ён заснаваў тры непадзельныя ўладанні — нясвіжскую, клецкую і алыцкую ардынацыі.

Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка

Менавіта Сіротцы нашчадкі абавязаны збудаваннем замкаў ў Нясвіжы і Белай ( цяпер — на тэрыторыі Польшчы), велічнага касцёла ў Нясвіжы, а таксама стварэннем знакамітай карты Вялікага княства Літоўскага канца XVI — пачатку XVII стагодзя. Сіротка стаў заснавальнікам партрэтнага збору ў нясвіжскім замку.

Да нашага часу захавалася каля шасцідзесяці партрэтаў  прадстаўнікоў знакамітага роду Радзівілаў. Большая іх частка знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Адзіннаццаць партрэтаў належаць збору Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Усе яны дэманструюцца ў залах. Кожную спартрэтаваную асобу можна знайсці ў радаводзе, выкананым згодна з апошнімі геніалагічнымі даследваннямі. У ім з 1444 па 1995 гады прадстаўлена сямнаццаць пакаленняў роду Радзівілаў.

Барбара Радзівіл

Крыстына Яўхімія Радзівіл

«Пане Каханку»

Альжбета Соф’я Радзівіл (Гагэнцолерн)


Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ