СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
3.8°C
Ливневый дождь
Брест
4.1°C
Дождь
Витебск
10.4°C
Без особых явлений
Гомель
5.0°C
Без особых явлений
Гродно
2.4°C
Дождь
Минск
3.1°C
Дождь
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
До открытия городского клинического детского психоневрологического диспансера в столице психиатрическая помощь детям ограничивалась амбулаторным приемом в отделении Минского городского психоневрологического диспансера.
Городской клинический детский психоневрологический диспансер г.Минска
История Евгения Добротворского. Первый чемпионат Европы и дорожные приключения.
Евгений Добротворский. Поездка на Первый чемпионат Европы
Мірскі замак — унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, адзін з найпрыгажэйшых замкаў нашай краіны. Гэта месца, дзе жывуць легенды. Уся Беларусь запрашае дакрануцца да гісторыі.
Мірскія хронікі. Гаспадарчыя памяшканні
Налибокская пуща — большой лесной массив в центральной части Беларуси, изрезанный мелиоративными каналами и дорогами. Говорят, что там находятся одни из самых старых мелиоративных каналов в Европе. Некоторым уже около 150-ти лет! Вместе с фотоохотником Константином Рыжевичем отправляемся в путешествие.
Налибокская пуща
Всевышний Аллах говорит: «Помогайте друг другу в благочестии и богобоязненности, и не помогайте друг другу в грехе и вражде!» (Трапеза 5:2).
Выплата закята. Важные пояснения
Пасля ўзвядзення Спаса-Праабражэнскай царквы ў загараднім мястэчку Сяльцо, што ў дзвюх вярстах ад тагачаснага Полацка, на супрацьлеглым беразе ракі Палаты прападобная ігумення Еўфрасіння (1104 – 1173 гг.) заснавала «Марыін» мужчынскі манастыр.
Багародзічны мужчынскі манастыр у горадзе Полацку
Программа ТВ

Адам Міцкевіч

Адам Міцкевіч

Польшча, Літва і Беларусь спрачаюцца, каб назваць яго “сваім”. Імя гэтага чалавека вядома ўсяму свету. У свой час яго сябрамі былі Гюго, Шапэн, Бальзак, Герцэн, Санд.

Выхаванне

Адам Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 года каля Навагрудка ў маёнтку Завоссе. Ходзіць легенда, быццам бы пупавіну немаўляці перарэзалі на кнізе. Па павер’ю гэта значыла, што дзіця павінна вырасці разумным, а ў будучыні займець вучонасць.

Бацька Адама, Мікалай Міцкевіч, паходзіў са шляхецкага роду. Ёе працаваў наваградскім адвакатам і мінскім каморнікам. Маці Барбара Маеўская была дачкой эканома ў маёнтку Чаброва.

У першыя дні Адам вельмі сур’ёзна захварэў, і яго маці пешшу зімой адправілася да бліжэйшага касцёла, каб пакланіцца абразу Маці Божай. І нібыта праз яе малітву хлопчык ачуняў. Пасля Міцкевіч, хаця і не быў вернікам, заўсёды кланяўся, калі бачыў абраз ці выяву Маці Божай.

Маленькі Адам воляй-няволяй выхоўваўся на фальклоры. Служанка сям’і Міцкевічаў – Гансеўская – спявала хлопчыку народныя песні. А парабак Блажэй распавядаў яму казкі.

Ужо ў пяцігадовым узросце Адам напісаў свой першы верш. Бацькі не маглі нават уявіць, што праз пару дзясяткаў год з хлопчыка атрымаецца зорка сусветнай літаратуры.

Пачатковую адукацыю Міцкевіч атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. Яшчэ тут пазнаёміўся і блізка пасябраваў з Янам Чачотам.

“Гэтыя два нашыя студэнты Наваградскай школы з малентсва добра ведалі наш літоўскі народ, палюбілі яго песні, прасякліся яго духам і паэзіяй. Сябры хадзілі на кірмашы і царкоўныя святы. Бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках, хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь”, – пісаў пра сваіх сяброў Ігнат Дамейка.

Адам рос і гадаваўся на Беларусі, але гэта ўсё роўна не дазваляла яму пісаць на роднай мове. Чалавек, які вырас і не можа нічога напісаць па-беларуску! Гэта быў злы жарт лёсу.  Юны паэт сам прызнаваў, што беларуская мова “самая багатая і чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана”. Але з забаронай зрабіць не мог нічога.

Адам быў вельмі чуллівым хлопчыкам і вельмі ўражлівым. Ён бачыў наваколле скрозь прызму свайго паэтычнага таленту. Успаміны з дзяцінства неаднаразова праглядаюцца ў яго творах. Аднойчы юны Адам стаў сведкам пажару. Хлопчык спакойна назіраў за гэтай жахлівай карцінай, а потым напісаў пра гэта верш. Пазней апісанне пажару Міцкевіч выкарастае ў паэме “Конрад Валенрод”. Яшчэ адна аўтабіяграфічная гісторыя звязана з чорным сабакам.

Аднойчы на двары Міцкевічаў з’явіўся чорны сабака. Ён прызнаваў толькі маці. Сабаку далі мянушку Крук. Па вясне сабака знік. Гэту карціну Міцкевіч апіша ў паэме “Дзяды” (чацвёртая частка).

Легенда пра княгіню Гражыну, якая разбіла крыжакоў каля Наваградка, стала сюжэтам для паэмы “Гражына” Міцкевіча. Многія-многія факты са свайго жыцця Адам упісваў у свае творы. Пазней мы ўпэўнімся ў гэтым яшчэ больш.

Студэнт-філамат і першае каханне

У 1815 годзе Адам Міцкевіч становіцца студэнтам Віленскага універсітэта. Дзядзька Адама, Юзаф Міцкевіч (дэкан і прафесар фізіка-матэматычнага факультэта) схіляе хлопца на паступленне на яго факультэт. Здаецца, як Міцкевіч развіваў свае паэтычныя здольнасці, калі навучаўся на фізіка-матэматыка? Яму дапамагало таварыства філаматаў. Міцкевіч узначаліў там аддзел літаратуры і вызваленых навук. Таварыства ставіла перад сабой мэты пашэрэння адукацыі, служэнне Радзіме і свайму народу, маральнае ўдасканаллене асобы.

Сярод братоў-філаматаў многія пісалі вершы, але ўсе прызнавалі Міцкевіча лепшым. Як і ў любога паэта, першыя вершы цяжка назваць сапраўднымі. У іх праследжваецца тэхніка, але мала душы паэта.

Каханне Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі надало творчасці ліцвіна невядомыя дасюль рысы. Яно натхніла маладога паэта. Вершы сталі больш рамантычнымі, больш узвышанымі. Але ж тэма народа і роднага краю назаўсёды засталася акутальнай у творчасці Міцкевіча.

Дзіця кахання Міцкевіча і Верашчакі – балада “Свіцязь”. Аднойчы Адам з Марылькай гулялі па беразе возера. Там яны сустрэлі рыбака, які распавёў закаханым цікавую легенду пра горад, які абаранялі жанчыны. Калі вораг быў зусім блізка, адважныя жанчыны папрасілі Бога забраць іх да сябе на неба. Ліцвінкі выпілі атруту і памерлі. Ворагі гэтых жанчын затапілі горад, каб змыць сляды гераізму ліцвінак.

Марыля папрасіла Адама напісаць які-небудзь твор на гэты сюжэт. Праз пэўны час на свет з’явілася балада “Свяіцязь”.

Але ж сам Міцкевіч быў вельмі сціплы. У адным з лістоў свайму сябру Яну Чачоту ён піша: “Не бачу ў сябе талентаў, ні больш высокіх, чым твае. Пішу, як адчуваю”.

Жыццё пасля Вільні

1819 год – год заканчэння універсітэта. Пасля навучання Міцкевіч едзе ў Коўна. У мясцовай гімназіі Адам выкладае лацінскую мову. Паэта не задавальняла такое жыццё. Да паўдэпрэсіўнага стану дадаваўся яшчэ і сум па сябрам, якія былі далёка. Ён стараўся наведваць Вільню як мага часцей. Такія візіты былі сапраўдным святам для сяброў Адама.

Марыля выйшла замуж за графа Пунткамера. Спачатку Адам хоцещ выклікаць графа на дуэль. Але потым свае пакуты ён толькі выразіў ў паэме “Люблю я”. Па сюжэце няверная дзяўчына адшуквае сваё пакаранне на тым свеце. Душа паэта так і застаецца несуцяшальнай. Ён піша Марыле ліст, дзе выказвае ўсе свае пачуцці. Але дарма.

Бяда не прыходзіць адна. У Адама памірае маці. Каб забыцца на некаторы час, Міцкевіч пачынае пісаць паэму “Дзяды”. Сам пазней ён скажа, што гэта адзін з самых важных твораў яго жыцця. Паэма прапітана фальклорам, народнымі выдумкамі і вераваннямі, легендамі і павер’ямі.

Дзяды

“Узвышанная мэта абраду, самотнае месца, начная пара, фантастычнасць абходзін некалі моцна хвалялвалі маё ўяўленне, я слухаў казкі, апавяданні і песні пра нябожчыкаў, якія вярталіся з таго свету з просьбамі ці перасцярогамі, і ва ўсіх гэтых невзычайных выдумках можна было бачыць пэўныя маральныя павучэнні і ідэі, вобразна выказаныя простым сялянскім народам…”, – пісаў Міцкевіч пра паэму.

У 1823 годзе ён выдае другую і трэцюю частку “Дзядоў”. З напісаннем іншых не спяшаецца:

“Я хачу зрабіць з “Дзядоў”  адзіны свой твор, варты чытання”

У гэтым жа годзе паэта арыштоўваюць па справе філаматаў. За Міцкевіча заступіўся Іахім Лялевель, прафесар Віленскага ўніверсітэта і вядомы выкладчык таго часу. Сябры рабілі ўсе магчымае, але ён усё адно быў высланы ў аддаленыя губерніі Расеі (хаця і не атрымаў такога суровага пакарання, як Зан ці Чачот). Пасля высылкі ён больш ніколі не патрапіць на Радзіму.

Па-за Літвой

Міцкевіч едзе ў Пецярбург, Адэсу, Маскву. Зноў Пецярбург. Новыя месцы, цікавыя людзі, непаўторныя ўражанні чакаюць паэта на кожным кроку.

1825 год – год нараджэння “крымскіх санетаў”. Міцкевіч усхваляе прыгажосць Крыма. Вершы выходзяць асобным зборнікам і нават сам Бялінскі адзначае талент Міцкевіча.

У 1826 годзе Міцкевіч спыняецца ў Маскве. Ён ідзе служыць да маскоўскага генерал-губернатара ў канцылярыю. Менавіта тады паэт пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкіным. Як і многія іншыя, Аляксандра Сяргеевіча зачаравалі паэтычныя імправізацыі літоўскага паэта. Пазней Пушкін напіша пра Міцкевіча верш:

Он между нами жил,

Средь племени, ему чужого, злобы

В душе своей к нам не питал, и мы

Его любили…

Он говорил о временах грядущих,

Когда народы, распри позабыв,

В единую семью соединятся.

За час жыцця ў Маскве Адам Міцкевіч знаёміцца з многімі рускімі літаратарамі (К. Рылееў, В. Жукоўскі, І. Крылоў, А. Грыбаедаў і інш.), якія потым становяцца яго сябрамі. Усе гэтыя сувязі дапамагаюць росту Міцкевіча як творцы і як асобы.

У 1827 годзе ў Пецярбургу выходзіць паэма Міцкевіча “Конрад Валенрод”. У творы аўтар распавядае гісторыю ліцвінскага хлопчыка, які папаў у палон да крыжакоў. Яны яго выхавалі па сваіх традыцыям і звычаях, але Вальтар (імя галоўнага героя) усё роўна сумуе па Радзіме. Сум гэтага хлопчыка часамі нагадвае сум самога Міцкевіча.

Пасля выдання “Конрада Валенрода” ў галаве Адама нараджаюцца ўсё новыя і новыя задумы. Адна з іх – напісаць твор пра Барбару Радзівіл. У гэты час Міцкевіч піша цікавую працу “Гісторыя будучыні”. На старонках гэтага твора Адам прадказвае навукова-тэхнічную рэвалюцыю. Акрамя яе, паэт угадвае некаторыя прыборы будучыні (напрыклад, радыё).

Міцкевіч развітваецца з Расіяй у 1829 годзе. Фадзей Булгарын дапамагае свайму земляку-паэту атрымаць замежны пашпарт для выезду на лячэнне.

Перад паэтам адкрыта ўся Еўропа. Міцкевіч падарожнічае, знаёміцца з выбітнымі асобамі таго часу, наведвае розныя музеі. У сваіх лістах да сяброў ён усхваляе веліч еўрапейскага мастацтва. Але галоўнай любоўю яго жыцця ўсё ж была Айчына.

У падарожным суме па Радзіме з’яўляецца ідэя напісаць паэму “Пан Тадэвуш”.

Міцкевіч вяртаецца ў Польшчу ў 1831 годзе і застае самы разгар паўстання супраць царызму. Паэт хвалюецца за сваіх знаёмых удзельнікаў паўстання, за лёс Радзімы, за свой народ. Паўстанне не прынясло перамогі. Міцкевіч зноў засмуціўся. Ён адпраўляецца ў Дрэздэн у наступным годзе, дзе піша трэцюю частку “Дзядоў”. Заадно сустракаецца са сваім верным сябрам-філаматам Ігнатам Дамейкам. На гэтай сустрэчы Дамейка распавядае Міцкевічу пра беларускую Жану д’Арк – Эмілію Плятэр. Беларускі пясняр напіша верш “Смерць палкоўніка”, прысвечаны подзвігу юнай графіні. Дзякуючы Міцкевічу, пра Эмілію даведалася ўся Еўропа.

Ідэя “Пана Тадэвуша”, якая нарадзілася яшчэ раней, толькі ў 1834 годзе ператвараецца ў закончаную паэму. Сам паэт быў упэўнены, што гэта яго лепшы твор. Праз “Пана Тадэвуша” ён вяртаўся назад на Літву, да сваіх каранёў і памятных традыцый.

Міцкевіч не памыліўся: паэма мела вялікі поспех. Крытыкі называлі яе сучанай “Іліядай”. Але паэт разумее, што лепш за “Пана Тадэвуша” ён больш нічога не напіша.

У той жа час, у 1834 годзе Адам Міцкевіч ажаніўся з Цэлінай Шыманоўскай. Ад гэтага шлюбу з’явіліся дзеці: дачка  Марыля і  сын Уладзіслаў.

Літаратура не прыносіла грошаў, а бацьку трэба было неяк карміць сям’ю. Міцкевіч ідзе выкладваць лацінскую мову ў Лазанскім універсітэце. Таксама ён чытае лекцыі па славянскіх мовах у Калеж дэ Франс у Парыжы.

Хоць Міцкевіч і ажаніўся, і стаў працаваць, яго душа не была задаволена. У лістах да сяброў ён пісаў, што яму сумна і адзінока. Пазней у лісце да Дамейкі у 1844 годзе Міцкевіч напіша:

“Усё тут каля мяне вымерла або рассталася”

Але сум паэта знікне на час рэвалюцый 1848 года. Міцкевіч зноў натхніцца духам барацьбы за свабоду. Ён публікуе артыкулы, у якіх падтрымлівае свабоду Італіі і Венгрыі. Міцкевіч рэдагуе французскую газету “Трыбуна народаў”, а таксама стварае Міжнародны рэвалюцыйны камітэт. Пасля такіх дзеянняў паэт вымушаны пакінуць пасаду выкладчыка і ён становіцца бібліятэкарам.

Рэвалюцыі былі жорстка падаўлены, але Міцкевіч не губляў веры. І спрабаваў усяліць сваю веру ў сяброў. Калі толькі Міцкевіч пачаў жыць сапраўдным жыццём, яго напаткалі новыя беды. У 1855 годзе ад псіхічнай хваробы памірае яго жонка. Прыблізна ў гэты час Міцкевіч даведаўся і пра смерць Яна Чачота. Дзве гэтыя смерці былі занадта вялікім горам. Праз два месяцы, 26 лістапада 1855 года Адам Міцкевіч памёр у Стамбуле.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ