СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.2°C
Дымка
Брест
7.9°C
Без особых явлений
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
11.2°C
Дымка
Гродно
10.0°C
Без особых явлений
Минск
8.1°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Шугаринг, или сахарная эпиляция - (от англ. «sugar» – сахар) – это методика удаления волос при помощи мягкой карамели.
Шугаринг, или сахарная эпиляция
Польза яблок в борьбе за красоту и здоровье неоценима. Не будем отставать и мы, и возьмем яблоко за основу нашего сладкого блюда. Песочное печенье с яблоками!
Песочное печенье с яблоками
Квас является традиционным славянским напитком, приготовленным на основе брожения из муки и солода или из сухого ржаного хлеба.
Приготовим квас
К предпринимательской деятельности не относятся: ремесленная деятельность, организация агроэкотуризма и ведение личного подсобного хозяйства.
Какая деятельность не относится к предпринимательской?
«Прическа влияет на то, как складывается день, а в итоге и вся жизнь», – повторяла Софи Лорен, прихорашиваясь у зеркала.
Выбираем фен
Большие размеры холста, театральность и декоративность композиции, торжественность и величественность позы как нельзя лучше соответствуют содержанию портрета — прославлению военной доблести портретируемого.
Анна Розина Лишевска. Портрет Михала Казимира Огинского
Программа ТВ

Дзяржава Рэч Паспалітая (1569 - 1795)

Дзяржава Рэч Паспалітая (1569 - 1795)

Ад другой паловы XVI да канца XVIII стагоддзя на тэрыторыі сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны ўваходзілі ў склад дзяржавы – Рэчы Паспалітай.

Рэч Паспалітая ( Рэч Паспалітая Абодвух Народаў) - федыратыўная дзяржава, у якую аб’ядналіся  Каралеўства Польскае (Карона) і Вялікае Княства Літоўскае ( Княства) праз Люблінскую Унію, падпісаную  ў 1569 годзе. Назва новаўтворанай  дзяржавы паходзіць  ад лацінскага  словазлучэння res publika, добра вядомага кажнай мове як слова “рэспубліка ”, якое азначае “грамадская, публiчная справа”.

З юрыдычнага пункту гледжання гэтае аб`яднанне (унія) захоўвала кожнаму з бакоў, Кароне і княству, іх аўтаномію: уласную фінансавую гаспадарку, сваё асобнае  войска, свой парламент - сойм. Карона і Княства мелі агульны сойм і агульнага кіраўніка дзяржавы, якога выбіралі на гэтым сойме.

У часы найбольшага тэрытарыяльнага пашырэння (першая палова XVII стагоддзя) плошча Рэчы Паспалітай складала амаль 1 мільён квадратных кіламетраў. З гэтай колькасці 380 тысяч квадратных кіламетраў (каля адной траціны) займалі землі Княства. Ад 1678 года, амаль сто гадоў, да падзелаў дзяржавы, плошча Вялікага Княства Літоўскага складала 306 квадратных кіламетраў.

Колькасць жыхароў усёй Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVII стагоддзя дасягнула 10 мільёнаў чалавек. У гэты час у Княстве пражывала 3,1мільёна чалавек, з іх у Літве – каля 950 тысяч, у Беларусі 2,1 мільёна. Ва ўсе часы існавала “дзяржава абодвух народаў”; колькасць насельніцтва Польшчы пераважала над колькасцю жыхароў ВКЛ.

Паводле формы кіравання гэта была канстытуцыйна - саслоўная  манархія. Улада караля і вялікага князя абмяжоўвалася соймам і Статутам. У Кароне значны ўплыў на палітычнае жыццё мела шляхта, у Княстве – групоўка буйных магнатаў.

Першым кіраўніком новай дзяржавы, каралём і вялікім князем быў Жыгімонт II Аўгуст ( 1520-1572), апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Усе наступныя каралі і вялікія князі займалі трон праз выбары.

Ніводны з бакоў, ні Карона, ні Княства, не быў задаволены актамі уніі, маючы адно да аднаго розныя прэтэнзіі. Новая форма існавання ў межах адзінай дзяржавы прывяла Княства да негвалтоўнай паланізацыі грамадства.

Пры ўсіх недахопах і недасканаласцях, як сцвярджаюць даследчыкі, аб’яднанне ў адну дзяржаву дазволіла падоўжыць існаванне Вялікага княства Літоўскага на некалькі стагоддзяў. Пасля трох падзелаў тэрыторыі Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй ( 1773, 1793, 1795) большасць земляў Княства, у тым ліку Беларусь, былі інкарпараваны ў склад Расійскай імперыі.

Герб Рэчы Паспалітай

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ