СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.2°C
Дымка
Брест
7.9°C
Без особых явлений
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
11.2°C
Дымка
Гродно
10.0°C
Без особых явлений
Минск
8.1°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Республиканский научно-практический центр онкологии и медицинской радиологии им. Н.Н. Александрова — ведущее онкологическое учреждение в стране и самое крупное исследовательское среди медицинских.
Республиканский центр онкологии и медицинской радиологии им. Н.Н. Александрова
Мощность 4-й городской детской клинической больницы - 305 коек.
4-я городская детская клиническая больница г.Минска
Здравоохранение – сложная сфера с присущим ей многообразием специфичных отношений. Человек при обращении в учреждение здравоохранения за медицинской помощью становится пациентом, приобретая соответствующие этому статусу права и обязанности.
Законодательство о здравоохранении: общий обзор
Аэропорт “Минск-1”, расположенный почти в центре города, открылся в конце 1933 года, а уже в 1935 году начались регулярные авиарейсы между столицей и районными центрами республики.
Аэропорт «Минск-1»
ЧУО «Центр повышения квалификации руководящих работников и специалистов «САТИО»
САТИО
На основе фондовой коллекции, которая формировалась более 50 лет, в 1997 была открыта выставка «Холодное и стрелковое оружиеXIX-XX веко». Обновлённая в 2005 году экспозиция, создана на основе образцов оружия и боеприпасов 13 стран мира.
Зал «Оружие XIX-XX веков»
Программа ТВ

Радзімічы

Радзімічы

Радзімічы – этнічная супольнасць балцкіх плямён, якая засяляла міжрэчча вярхоўя рэк Дняпра і Сожа. Разам з крывічамі і дрыгавічамі гэтая супольнасць склала аснову для фарміравання беларускай народнасці.

Заходняя мяжа паселішчаў радзімічаў пачынаецца ў Быхаве і праходзіць ў асноўным уздоўж цячэння Дняпра да месца ўпадзення ў яго Беразіны. Тут суседзямі радзімічаў былі дрыгавічы. Мяжа радзіміцкіх паселішчаў ідзе далей на паўднёвы ўсход, перасякае Днепр і Сож, і даходзіць да Старадуба. На гэтай частцы мяжы суседзямі радзімічаў з’яўляліся севяране.

Летапісец «Аповесці мінулых часоў» указвае ў запісах, што назва гэтай супольнасці паходзіць ад племяннога правадыра Радзіма. Шэраг даследчыкаў лічыць, што назва «радзімічы» мае балцкае паходжанне.

Продкамі радзімічаў з`яўляліся перасяленцы з Павіслення, у лік якіх уваходзілі і заходнія балты. Рух балтаў на ўсход адбыўся яшчэ да IV стагоддзя па прычыне змены клімату, у выніку якога землі Цэнтральнай Еўропы сталі непрыдатнымі да земляробства. Прышлае насельніцтва прынесла з сабою курганны абрад пахавання.

Характэрнай асаблівасцю жаночага касцюма радзімічаў, акрамя сяміпрамянёвых скроневых кольцаў (іх насілі ад аднаго да васьмі), з`яўляюцца шкляныя рознакаляровыя пацеркі ў спалучэннях з прывескамі рознай формы. У кургане каля вёскі Шапчыцы Рагачоўскага раёна ў жаночым пахаванні выяўлены тры ніткі дробнага бісеру, дзве ніткі шкляных пацерак і адна нітка срэбраных металічных прывесак з выявай галавы быка. Шыйныя грыўні радзімічаў мелі розную форму: пласціначныя, кручаныя, ромбападобныя, з заходзячымі адзін за другі канцамі. Падчас выкарыстоўваліся ў якасці прывесак срэбраныя арабскія манеты X стагоддзя.

Аснову эканомікі радзімічаў складала земляробства, аб чым сведчаць матэрыялы раскопак гарадскіх i сельскіх паселішчаў. Былі развіты разнастайныя рамёствы, сярод якіх кавальства з`яўлялася першарадным. Адно са сведчанняў – горн для атрымання жалеза на паселішчы X стагоддзя каля Нісімкавіч (Чачэрскі район).

Аб сувязях радзімічаў з іншымі плямёнамі сведчыць наяўнасць наступных рэчаў: бронзавая чаша, якая выраблена на Ніжняй Эльбе, фігурка вершніка з Скандынавіі, шкляны бранзалет візантыйскай вытворчасці. Унікальнымі з`яўляюцца скарб ля вёскi Козі Рог Буда-Кашалёўскага раёна, у які ўваходзілі 7 шыйных грыўняў XII стагоддзя, а таксама манетныя скарбы.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ