СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.4°C
Дождь
Брест
9.8°C
Без особых явлений
Витебск
11.7°C
Без особых явлений
Гомель
12.0°C
Дымка
Гродно
10.7°C
Без особых явлений
Минск
10.2°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Министерство здравоохранения (Минздрав) Республики Беларусь в своей деятельности руководствуется Конституцией, Законом Республики Беларусь от 18 июня 1993 г. «О здравоохранении», иными актами законодательства Республики Беларусь.
Министерство здравоохранения Республики Беларусь
В зоопарке работает Центр передержки и реабилитации диких животных. И зимой и летом здесь заботятся о тех, кто нуждается в защите.
Минский зоопарк
Кинодраматург и сценарист Фёдор Конев о мастерстве в кино, о тех, кто его снимает и самом процессе творчества, о том, что переживает мастер кино прошлого столетия.
Сценарист Фёдор Конев об искусстве кино
В конце XIX века белорусский язык стал значительно активнее употребляться и ипользоваться в литературной форме выдающихся писателей и поэтов, таких как Якуб Колас, Янка Купала, Максим Богданович, Франтишек Богушевич, и многие другие. В их произведениях еще не прослеживались единые орфографические и грамматические нормы.
Развитие белорусской литературы и литературного языка в начале XX века
ЗАО «Белорусский Банк Малого Бизнеса» – первый в Беларуси специализированный банк для предпринимателей, малого и среднего бизнеса.
Банк ББМБ
За хорошей фигурой многие девушки отправляются в фитнес-клубы. Однако прежде чем приступить к упражнениям, нужно выбрать направление, которое подойдет и понравится именно вам.
Пилатес. Упражнения для всех
Программа ТВ

Полацкае княства

Полацкае княства

Полацкае княства — гэта першая дзяржава, створаная на землях сучаснай Беларусі. Кансалiдацыя групоўкi крывiчоў у Беларускiм Падзвiннi ўжо ў канцы VIII–IХ стагоддзя завяршылася ўтварэннем асобнага, згаданага ў летапiсе «княжання», цэнтрам якога стаў Полацк.

Звесткі пра Полацк ўпершыню сустракаюцца ў «Аповесцi мiнулых гадоў» пад 862 годам, у паведамленнi аб «прызваннi» варагаў Рурыка, Сiнявуса i Трувора ў Паўночную Русь. Летапiсец адзначыў, што Полацк, як i Смаленск, быў заснаваны крывiчамi. Уладары Полацка ў сваю чаргу з’яўляліся крывіцкімі князьямі. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод, які прыйшоў з-за мора. Менавіта ў час яго праўлення канчаткова сфарміраваліся межы княства, упарадкавалася палітычная сістэма і гаспадарчыя адносіны, была вызначана сталіца — былое балцкае гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, названае крывічамі па рацэ Палаце — Полацкам. Беларускiя археолагi даказалi, што горад паўстаў прынамсi на стагоддзе раней за яго першую згадку ў летапiсе.

{media:[mkey:d40078b3126349e275414cacc366eeb8]

Любая дзяржава ўтвараецца пад уплывам розных фактараў: геаграфічных, этнічных, сацыяльна-эканамічных. Полацкае княства ўяўляла сабой адзіны геаграфічны рэгіён, што ляжаў у басейне галоўнай ракі Заходняй Дзвіны. Насельніцтва княства складаў адзіны народ — крывічы-палачане. Жыхары знаходзіліся на адной ступені эканамічнага развіцця і займаліся сходнымі гаспадарчымі заняткамі.

Археолагi вызначылi, што ў межах Полацка жылi не толькi яго заснавальнiкi крывiчы, але i дрыгавiчы, а таксама рэшткi балтамоўнага насельнiцтва. Крывiчы i дрыгавiчы сталi асновай этнагенэзу беларусаў, таму Полацкае княства па праву лiчыцца першым прабеларускiм дзяржаўным утварэннем.

Полацкае княства на мапе Эўропы

Старажытныя беларускія гарады мелі сваю структуру. Галоўнай часткай горада з’яўляўся дзядзінец — умацаваны цэнтр горада, дзе размяшчалася рэзідэнцыя князя ці яго намесніка. Пад сценамі дзяцінца знаходзілася пасяленне рамеснікаў, гандляроў і іншых гараджан — пасад. Яго маглі таксама абнесці сценамі. Акрамя дзядзінца існаваў і грамадскі цэнтр горада — тарговая плошча ці рынак. Менавіта на плошчы збіралася веча — агульны сход дарослых мужчын горада і акругі, на якім вырашаліся ўсе важныя пытанні.

Роля веча была вельмі значнай. Яно кантралявала дзейнасць князя, запрашала ці выганяла кіраўніка дзяржавы. Веча вырашала пытанні вайны і міру, заключала мірныя і гандлёвыя пагадненні, ажыццяўляла вышэйшы суд.

Князь у сваю чаргу кіраваў дружынай і гарадскім апалчэннем, забяспечваў абароназдольнасць дзяржавы, узначальваў адміністратыўна-упраўленчы апарат дзяржавы, а таксама ажыцяўляў суд.

У галіне апрацоўкі зямлі панавала ворнае земляробства, але ў паўднёвых раёнах шырока распаўсюджана была і падсека. Развівалася папарная сістэма земляробства — двухполле і простае трохполле. Земляробы выкарыстоўвалі больш дасканалыя прылады працы — двурогую ці шматрогую саху з жалезным наканечнікам і іншымі жалезнымі дэталямі. Ураджаі дазвалялі без рызыкі існаваць асобнай малой сям’і. Зацвярджалася новая форма грамадскай арганізацыі — сельская суседская абшчына, у аснове існавання якой ляжалі не кроўна-роднасныя, а тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі паміж яе членамі. Некалькі побач жывучых сем’яў складалі сяло ці весь. Недалека размешчаныя паселішчы складалі абшчыну (мір, верв). Цэнтр такой абшчыны — самае вялікае сяло — называлася пагост.

Значныя ўдасканаленні на той час адбыліся ў галіне хатніх промыслаў. У час узнікнення Полацкага княства ўдасканальваецца домніца і сырадутны метад атрымання жалеза, з’яўляецца ганчарнае кола і будуюцца спецыяльныя печы па абпальванню керамікі. Гэта ўсё садзейнічала таму, што чалавек павінен быў шмат часу выдзяляць менавіта рамесніцкім заняткам, а ўдасканаліўшы сваю тэхніку, перайсці выключна на вытворчасць рамесніцкай прадукцыі для продажу ці абмену. Першыя рамесніцкія спецыяльнасці, што аддзяліліся ад земляробства, былі кавальская справа, ганчарства і апрацоўка скур. Але рамеснікі большую частку прадукцыі выконвалі на заказ, таму што ўнутраны рынак быў вельмі неразвіты, пакупнікоў іх прадукцыі было няшмат.

Адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі ў сваю чаргу вызвала развіццё пастаяннага ўнутранага гандлю: з’явіліся спецыяльныя месцы, дзе вёўся гандаль — рынкі, таргі. Развіццё гандлёвых адносін з іншымі тэрыторыямі прывяло да з’яўлення на нашай тэрыторыі вялікай колькасці манет.

Разгалінаваная сістэма рэк спрыяла развіццю гандлёвых зносін не толькі паміж гарадамі і акругамі краю. Як высветлілі археолагі, купцы прыязджалі сюды з таварамі з самых далёкiх земляў. У прыватнасцi, з Кiева прывозіліся прадметы хрысціянскага культу, шкляныя бранзалеты, з Валыні — шыферныя праслачкі, з Вiзантыі — амфары, з Каўказа — самшыт, з мусульманскага Ўсходу — фаянсавы посуд, а з краінаў лацінскага Захаду — вырабы з каляровых металаў. Сярод рэчаў, знойдзеных у Беларусі — бронзавы кубак з Самбіі, саксонскі бронзавы рукамыйнік, залаты пярсцёнак з лацінамоўным надпісам і скандынаўская зброя. З Беларусі ж вывозіліся каштоўныя футры (собаль, куніца, вавёрка), мёд, воск, смала, лён і іншая сыравіна.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ