СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.0°C
Дымка
Брест
12.2°C
Без особых явлений
Витебск
14.9°C
Без особых явлений
Гомель
13.6°C
Туман
Гродно
13.5°C
Без особых явлений
Минск
13.3°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
На страны вне СНГ приходится, по данным 2014 года, около 41,8% общего внешнеторгового оборота Беларуси, 48,5% экспорта и 35,1% импорта.
Внешняя торговля со странами вне СНГ
В среде молодых родителей постоянно ведутся разговоры по продолжительности грудного вскармливания, причём с соревновательным оттенком типа «кто больше».
Как долго кормить грудью?
Розы и клематисы на зиму всегда необходимо укрывать.
Розы, клематисы
Молитва читается трижды, с крестным знамением и поясным поклоном.
Трисвятое
С июля 2011 года Председателем Правления Национального банка Беларуси является Надежда Ермакова.
Председатель правления
При произнесении названия данного бренда в уме возникают картинки успешного человека, достигшего высокого статуса в обществе. Возникают образы шикарной жизни, которая предполагает наличие некоторых атрибутов, подчеркивающих стиль жизни и статусность, и вы окунаетесь в мир прекрасного и совершенного.
Из истории Rolex
Программа ТВ

Дрыгавічы

Дрыгавічы

Найбольш распаўсюджана думка аб тым, што назва звязана з асаблівасцю тэрыторыі пражывання, паходзіць ад слова «дрыгва» - балота. Другая версія - ад імя старэйшыны роду Драга (Драгавіта)

Дрыгавічы – этнічная супольнасць балцкіх плямён, якая займала значную частку сучаснай тэрыторыі Беларусі. Паходжанне назвы «дрыгавічы» прынята звязываць з прыродна-геаграфічнымі асаблівасцямі Прыпяцка-Дзвінскага міжрэчча, пакрытага непраходнымі балотамі – дрыгвой.

Згодна з археалагічнымі дадзенымі, паўднёвая мяжа тэрыторыі рассялення дрыгавічоў праходзіць на поўдзень ад Прыпяці. Пацеркі дрыгавічскага тыпу знойдзены ў верхоўях Убарці, у раёне рассялення летапісных дрэўлян. Усходняя мяжа рассялення дрыгавічоў праходзіць па Дняпру. На левым беразе Дняпра вядомы толькі асобныя курганныя могільнікі з дрыгавічскімі пацеркамі. Паўночная мяжа ідзе ад Нова-Быхава на Дняпры па вадараздзелу Друці і Беразіны да Барысава, далей да Лагойска і Заслаўля. Аб заходняй мяжы рассялення дрыгавічоў няма адзінага меркавання: адны даследчыкі адзначаюць шырокае ужыванне камянёў для ўмацавання могільнікаў у раёне сярэдняга цячэння Заходняга Буга, менавіта таму праводзяць заходнюю мяжу рассялення дрыгавічоў па Выганаўскіх балотах; іншыя абгрунтоўваюць свае погляды дрыгавічскімі рысамі курганных пахаванняў ля Беластока і называюць дрыгавічскімі гарады Берасце, Драгічын Надбужскі, Нурэц.

Этнавызначальнымі прадметамі прынята лічыць буйназярністыя металічныя пацеркі з напаяным зернем. Асноўнымі помнікамі ў даследаванні з′яўляюцца курганныя могільнікі. У пахавальным абрадзе звычай крэмацыі, характэрны для ранняга перыяда, з прыняццем хрысціянства замяняецца трупапалажэннем.

Паселішчы дрыгавічоў як адкрытага, так і ўмацаванага тыпу застаюцца мала вывучанымі. Сельскія пасяленні дрыгавічоў групаваліся каля гарадзішчаў, былі маладворнымі (8-9 двароў), звычайна размяшчаліся па берагах рэк і ручаёў. Звычайна вакол аднаго курганнага могільніка знаходзяць рэшткі некалькі паселішчаў.

Аснову гаспадаркі дрыгавічоў складалі земляробства і жывёлагадоўля, якія былі распаўсюджаны як у сельскай мясцовасці, так і ў гарадах. Акрамя таго, насельніцтва займалася таксама паляваннем, рыбалоўствам, ткацтвам. Разам з тым раскопкі Турава, Брэста, Пінска, Мінска, Давыд-Гарадка, Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Клецка, Слуцка сведчаць аб высокім узроўні мясцовага жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, скураапрацоўчага і дрэваапрацоўчага, а таксама ганчарнага рамёстваў. Мясцовыя майстры выраблялі жалеза і сталь, рабілі наварку на востры край жалезных вырабаў (сярпоў, сякер, нажоў, нажніц), складаную слясарную падгонку дэталяў такіх  вырабаў як замкі, ключы. Таксама майстры выраблялі прылады працы, узбраенне, прадметы хатняга ўжытку.

Частай знаходкай у курганах з′яўляюцца кругавыя гаршкі, часам пастаўленыя па два і па тры, звычайна ля ног ці каля галавы памерлага. Тулава і плечыкі некаторых гаршкоў пакрыты лінейным арнаментам, часам па плечыках ненесена аднарадная ці шматрадная хваля. На донцах гаршкоў, якія выраблялі дрыгавічы, часам сустракаюцца клеймы ў выглядзе акружнасці з кропкай пасярэдзіне, з крыжом, з дзвюма канцэнтрычнымі акружнасцямі.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ