СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Немалое число минчан нуждается в улучшении жилищных условий, но свободных территорий, на которых можно было бы построить новые дома, в столице практически не осталось.
Каким будет Минск завтра?
Министерство экономики (Минэкономики) Республики Беларусь осуществляет регулирование и управление в сферах анализа и прогнозирования социально-экономического развития, разработки и реализации государственной экономической политики.
Министерство экономики Республики Беларусь
Максім Адамавіч Багдановіч (1891–1917) — класік беларускай літаратуры, паэзіі, публіцыстыкі, літаратуразнаўства; таксама з’яўляўся гісторыкам і крытыкам беларускай літаратуры; распачаў традыцыю беларускага мастацкага перакладу.
Максім Багдановіч
Уголовное преследование – процессуальная деятельность, осуществляемая органом дознания, лицом, производящим дознание, следователем, прокурором, частным обвинителем.
Органы, осуществляющие уголовное преследование: понятие, виды
Процедура исключения из Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей включает несколько пунктов.
Как исключить субъект хозяйствования из ЕГР?
Перечень партнеров и контакты.
Сотрудничество с Молдовой
Программа ТВ

Старажытныя стаянкі Юравічы і Бердыж

Старажытныя стаянкі Юравічы і Бердыж

Юравічы і Бердыж – менавіта ля гэтых беларускіх весак знаходзяцца самыя старажытныя са знойдзеных стаянак першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.


Самай старажытнай стаянкай каменнага веку лічыцца мясцовасць каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна. Ей 26 тысяч гадоў. Выяўленыя археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку і курганны могільнік з 14 насыпаў добра захаваліся. Яны сведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. На месцы стаянкі вучоныя-археолагі знайшлі рэшткі вогнішча, крамянёвыя прылады працы і рэчы, вырабленыя з біўня маманта.

Другой старажытнай стаянкай чалавека на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляецца паселішча каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна. Краманьенцы існавалі тут 24 тысячы год таму. На месцы Бердыжскай стаянкі выяўлены рэшткі чатырох паўзямлянак і пяці гаспадарчых ям, а таксама крэмневыя прылады працы. Бердыжская стаянка была адкрыта Канстанцінам Палікарповічам у 1926-м. У яе вывучэнні ў далейшым прымалі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне першабытнай археалогіі, а таксамапалеантолагі і геолагі. Аднак, паколькі раскопкі праводзіліся са значнымі перапынкамі па часе і ў сувязі са стратай у гады вайны даваеннай палявой дакументацыі, адны і тыя ж плошчы неаднаразова ўскрываліся паўторна. З улікам распаўсюджання познапалеалітычных артэфактаў тэрыторыі, якую займала старажытнае паселішча, па дадзеных А. Г. Калечыц, мела плошчу каля 500 кв. м. У раскопе 1926-га года было знойлзена больш за 700 фауністычных рэшткаў, якія належалі маманту, каню і мядзведзю, а таксама некалькі дзесяткаў крэменяў, кавалкі касцянога вугалю. Сярод крэменяў былі і штучна апрацаваныя: пласціны, адшчэпы.

Агульная колькасць знаходак, атрыманых за гады раскопак, перавышае 3 тыс. адзінак. У тым ліку каля 2 тысяч касцявых рэшткаў, большасць з якіх належала маманту. Ад 50 іншых жывёл захаваліся цалкам некалькі чарапоў, ніжніх сківіц, біўняў, радзей лапатак і костак таза. Астатнія касцявыя рэшткі — адзінкавыя косткі яшчэ 14 відаў жывёл, сярод якіх тыповыя прадстаўнікі верхнепалеалітычнага комплексу: валасаты насарог, конь, мядзведзь, пясец, паўночны і высакародны алені. Найбольш важную ролю адыгрываюць такія знойдзеныя прылады працы, як наканечнікі стрэл з бакавой выемкай і нажы з масіўных пласцін з усечанымі канцамі.

Для вырабу прылад жыхары стаянкі выкарыстоўвалі сожскі валунны крэмень характэрнай шэрай афарбоўкі з белымі кропкавымі ўкрапінамі, якія ў вялікай колькасці сустракаецца ў россыпах на паверхні і ў карэнным заляганні ў крэйдавых адкладах. Прылады працы першабытных людзей вырабляліся з косткі жывёл, дрэва, камня і крэмню. Найбольш распаўсюджанымі ў абіходзе нашых старажытных нашчадкаў былі каменныя скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў. Прылады працы дапамагалі людзям найбольш эфектыўна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. Камяні апрацоўвалі з дапамогай адшчэпа. Ад прызматычнага ядра адціскаліся пласціны дакладнай формы, якія потым даапрацоўваліся праз адцісканне маленькіх лускавін па краях пласцін. Людзі ведалі, як і ў якое месца камня трэба націснуць альбо ўдарыць, каб атрымаць пласціну адпаведнай формы. Асноўным заняткам жыхароў стаянак Юравічы і Бердыж з’яўлялася паляванне. Паляванне на буйных жывёл з улікам ступені развіцця паляўнічых прылад патрабавала калектыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве ўсіх працаздольных членаў абшчыны. Менавіта так узнікла першая форма вытворчай кааперацыі – лоўчая абшчына. Паляванне забяспечвала першабытных людзей не толькі харчаваннем, але і будаўнічымі матэрыяламі. Так, з костак і чарапоў мамантаў узводзілі астоў жытла, скурай накрывалі жытло і рабілі вопратку. А таксама косткі і сухажыллі выкарыстоўвалі для вырабу прылад працы. Улічваючы тое, што асноўны аб’ект палявання – буйныя жывёлы – не затрымліваўся на адным месцы шмат часу, старажытным людзям прыходзілася вандраваць за статкамі жывёл на вялікія адлегласці. Акрамя палявання дапаможным заняткам было збіральніцтва, а таксама – рыбалоўства. Такім чынам, уся дзейнасць людзей была накіравана на пошук сродкаў харчавання ў вельмі неспрыяльных прыродных умовах. Вялікую ролю ў выжыванні чалавека адыгрываў агонь. Агонь выконваў некалькі жыццёва неабходных функцый: абагрэў жытла, абарона людзей ад драпежнікаў, дапамога ў паляванні, выкарыстанне ў прыгатавнні больш якаснага харчавання. Захоўвалі агонь жанчыны, і гэтая акалічнасць значна павышала іх сацыяльны статус у першабытным грамадстве.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ