СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
3.8°C
Ливневый дождь
Брест
4.1°C
Дождь
Витебск
10.4°C
Без особых явлений
Гомель
5.0°C
Без особых явлений
Гродно
2.4°C
Дождь
Минск
3.1°C
Дождь
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Здесь самая короткая и теплая в республике зима, самый продолжительный вегетационный период и наибольшая теплообеспеченность территории.
Климат на территории Беловежской пущи
В Беларуси активно ведется и развивается индустриальное строительство жилья. Это обеспечивает большие объемы и высокие темпы возведения полносборных жилых домов при относительно низком уровне стоимостных показателей.
Перспективы развития индустриального домостроения
Васіль Вітка (сапр. Цімох Васілевіч Крысько) (1911–1996) — беларускі паэт, аўтар паэтычных казак для дзяцей, крытык, публіцыст, перакладчык, педагог, класік беларускай дзіцячай літаратуры, адзін з аўтараў падручнікаў “Роднае слова”. У відэа — кароткая біяграфія і празаічны вобраз вясны праз пясчаныя карціны.
Васіль Вітка
История Екатерины Вандарьевой. Мужчины.
'Настоящие мужчины есть, так что все у меня будет хорошо»
Перечень партнеров и контакты.
Сотрудничество с Литвой
Институт сформирован в 1931 году, его основные направления – охрана и рациональное использование ресурсов, технологии мониторинга и прогнозирования состояния окружающей среды.
Институт экспериментальной ботаники имени В.Ф.Купревича
Программа ТВ

Купалле

Купалле

Купалле (Іван Купала, Ян, Янаў дзень) з’яўляецца агульным усходнеславянскім святам, якое мае паганскія карані. І ў беларускай, і ў украінскай, і ў рускай культурах гэтае свята ідэнтычна асэнсавана — звязана з летнім сонцастаяннем. Святкуецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Амаль ва ўсіх культурах свету сонцастаянне, летняе і зімняе, мела сакральны сэнс. Так, звычайна яно разглядалася як паміранне і адраджэнне бажаства, якое ўвасабляла сабой сельскагаспадарчы год.

Падчас святкавяння з саломы выраблялі ляльку — “Марэну”,  альбо “Купалу”, якую потым спальвалі на вогнішчы. Магчыма, сама лялька ўвасабляла сабой старажытную славянскую Багіню-Мацi, альбо одну з яе праяў.

Прыход на славянскія землі хрысціянства паступова выцесніў паганскае асэнсаванне святкавання сонцастаяння. Але яго адбіткі засталіся ў самой культурнай канве, змяніўшы толькі “афіцыйнае” тлумачэнне. Гэта адбылося таму, што хрысціянства досыць добра адаптавалася да мясцоваго культурнага асяродзя амаль ва ўсіх кутках свету, у тым ліку і ў Беларусі.

З Купаллем звязаныя абрады, якія маглі б дапамагчы ачысціцца перад новым паўгоддзем, а таксама паўплываць на сілу і росквіт жывёльнага і расліннага свету. Менавіта таму важным элементам свята з’яўляўся агонь. Стары абрад, калі з хаты выносілі ўсё старое і спальвалі ў вогнішчы, пра гэта сведчыць.

Усё новае лічылася чыстым, а ўсё старое — “нячыстым”, як у фізічных, так і ў маральных адносінах. Вынас усякай непатрэбшчыны і яе спальванне ў агні насіла катартычны характар, бо разам з ёй знарала ўсё зло, што знаходзілася побач з чалавекам”.*

Абрад спальвання непатрэбных рэчаў таксама сведчыць пра тое, што дата Купалля — сакральная — у гэтую ноч чалавек павінен ачысціцца перад наступным паўгоддзем — у Італіі дагэтуль існуе абрад ачышчэння перад Раством (калі з хаты выкідваюць ўсё старое). Па міталагічнаму асэнсаванню італьянскі калядны абрад тыпалагічна падобны да беларускай купалаўскай традыцыі.

Ля купальскага агню звычайна збіраліся ўсе члены абшчыны. Яго распальванне мела сакральны сэнс — у гэтым можна прасачыць старажытныя карані Купалля: у архаічныя часы агонь быў сінонімам жыцця. Мабыць, купальскі агонь падтрымлівалі ў тыя часы на працягу года як гарант дабрабыту.

Людзi верылi, што купальскае вогнішча робіць чалавека чыстым. Таму абрад пераскоквання агню меў пэўны сэнс: чалавек не толькі перамешчаўся з адной паловы года ў другую, але і праз скок над полымем ачышчаўся.

Салярная сімволіка купальскага полымя таксама звязана і з урадлівасцю: дзяўчыны, якія яго пераскочаць, мусілі хутка пабрацца шлюбам, а жанчыны — нарадзіць дзіця. Скокі парамі мужчына-кабета маюць шлюбны характар абраду: гэта звычайна разумелі і як захоўванне кахання і як магчымасць працягвання роду.

Вуглём і попелам з купальскага вогнішча пасыпалі агарод і жывёл, бо ім надавалі гаючыя ўласцівасці, якія садзейнічалі ўрадлівасці. Катанне купальскага кола вакол сяла рабiлi дзеля яго аховы.

Складана казаць пра тое, якім бажаством з'яўлялася лялька з саломы “Марэна”, альбо “Купала”, таму што не захавалася амаль ніякіх пісьмовых сведкаў пра славянскі пантэон багоў. Ёсць меркаванне, што спальванне саломенай лялькі — гэта міфалагічны след былых чалавечых ахвяраў.

Магчыма таксама, што боства, якое пазначала саломеная лялька Купала, было адным з тыпалагічных паміраючых і ўваскрасаючых бостваў, якое ўласціва ўсім земляробным культурам. Той факт, што лялька мела жаночае імя, можа сведчыць і пра тое, што ў беларусаў быў моцны культ Багіні, а магчыма, і што год падзяляўся на панаванне жаночага і мужчынскога бостваў. Таксама можна зрабіць здагадку, што салярнае боства было мужчынскім, а лялька нібыта надавала сілу сонцу. З гэтай кропкі гледжання будзе цікавым згадаць абрад сустрэчы сонца над вадой. Гэта можна тлумачыць як шлях паміж боствамі, адно з якіх ўвасабляецца ў вадзе, а другое з’яўляецца ў абліччы сонца.

Купанне ў вадзе на ўсходзе сонца мела сакральны сэнс — яно звязвала чалавека з бажаствамі і надавала яму здароўе. Магчыма, купанне падчас шлюбу было ў міфалагічным сэнсе нараджэннем. Але шмат дзе захаваліся звесткі, што забаронена купанне ў вадзе пасля Купалля толькі на нейкі час: гэта можа быць і намаганнем хрысціянскіх святароў забараніць паганскія абрады, а, можа, і табу на купанне пасля Купалля з паганскіх часоў.

Купалле разглядалася нашымі продкамі як свята ўрадлівасці, таму ў час сонцастаяння расліны і жывёлы набывалі нейкія звышнатуральныя сілы. Так, напрыклад, меркавалі, што менавіта падчас Купалля расліны маюць гаючыя ўласцівасці. Народная медыцына дагэтуль раіла збіраць травы падчас гэтага свята. Для старажытнага чалавека гэта мела пэўны сэнс: расліна, якую сарвалі, набывала магічныя ўласцівасці і магла вылечваць хворых. Падчас Купалля ірвалі расліны, якімі затыкалі шчыліны ў пабудовах, дахах і вокнах, бо яны быццам ахоўвалі і даравалі дабрабыт. З іх таксама варылі святаянскае зелле, якім абкурывалі жывёл ці дадавалі ім ў корм.

Купалле, як і Каляды, было часам варажбы — гэта захавалася амаль ва ўсіх еўрапейскіх культурах. Магічныя сілы раслін маглі дапамагчы ў варажбе. Варажылі на кветках, а дзяўчаты праходзілі ініцыяцыю — пускалі па вадзе (якая, магчыма, была ў гэтае свята ўвасабленнем жаночага бажаства) вянкі з кветак. Гэты абрад мае досыць цікавыя тлумачэнні. Звычайна вада выступала галоўнай першастыхіяй амаль ва ўсіх міфалогіях (адбітак архетыпу) і звязана з хтанічным (тым, што ўвасабляе сілы прыроды) бажаством, звычайна жаночым. Таму, магчыма, пусканне вянкоў дзяўчатамі было менавіта ўшанаваннемі гэтай першастыхіі.

Цікавы абрад, які таксама звязаны з Купаллем — ўшанаванне дзяўчат, якія ўпрыгожаны кветкамі.

Магчыма, што перш за ўсё было ўшанаванне саміх раслін альбо дрэваў.

Знакамітая беларуская легенда пра папараць-кветку, якая надае чалавеку сілу, здароўе, звышнатуральныя сілы (разуменне птушак і жывёл) і неверагодную мудрасць, магчыма, звязана як раз з разгледзенымі намі аспектамі. Па-першае, папараць-кветка асэнсоўвалася як расліна, якая набывае звышнатуральныя сілы менавіта на Купалле. Па-другое, магчыма, гэта адна з раслін, якую ўшаноўвалі ў гэтае свята.

Использованные источники

* [Наталевіч В.Г. “Беларускае Купалле ў кантэксце фальклорнай традыцыі славян. Тыпалагічны аспект”. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук. Мінск,2002].

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ